28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генетыкі анансавалі ўваскрашэнне мамантаў

10
Генетыкі анансавалі ўваскрашэнне мамантаў

Амерыканскія генетыкі паведамілі аб навуковым прарыве: ім атрымалася ўставіць 14 генаў вымерлых мамантаў у ДНК слана.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Sunday Times паведаміў кіраўнік даследчага калектыву Джордж Чэрч (George Church) з Гарварда, піша Lenta.ru.

Навукоўцы скарысталіся інструментам рэдагавання геному CRISPR.

«Мы працавалі перш за ўсё з генамі, якія адказваюць за выжыванне арганізма ва ўмовах нізкіх тэмператур: генамі ваўнянага покрыва, буйных вушэй, падскурнага тлушчу і, перш за ўсё, гемаглабіну. Зараз у нашым распараджэнні маюцца здаровыя клеткі слана з фрагментамі ДНК маманта. Мы пакуль не прэзентавалі вынікі гэтага доследу ў рэцэнзаваным навуковым часопісе, але збіраемся зрабіць гэта найбліжэйшым часам», - распавёў генетык.

Чэрч - адзін з найбольш знакамітых праціўнікаў кланавання мамантаў з дапамогай выяўленых у вечнай мерзлаце парэшткаў. Навукоўца ўважае больш разумным паэтапнае аднаўленне геному старажытных жывёл - па захаваных у вечнай мерзлаце фрагментах ДНК, якія ўстаўляюцца ў клеткі іх бліжэйшых сваякоў - індыйскіх сланоў.

На думку Чэрча, маманты (і нават іх недакладныя копіі) згуляюць важную ролю ў стабілізацыі экасістэмы сібірскай тундры, якой пагражае раставанне вечнай мерзлаты.

Аднак далёка не ўсе навукоўцы падтрымліваюць уваскрашэнне мамантаў. «Цяпер выміранне пагражае ўжо афрыканскім і індыйскім сланам. Навошта вяртаць з таго свету яшчэ аднаго слана, калі мы нават жывыя віды не можам выратаваць ад знішчэння? Лепш выдаткаваць грошы на абарону таго, што мы маем, а не на жывёлу, якая знікла тысячы гадоў таму», - заявіў экспэрт у старажытнай ДНК прафесар Алекс Грынвуд (Alex Greenwood).

З дапамогай інструмента CRISPR навукоўцы таксама навучыліся абыходзіць фундаментальныя законы генетыкі і перадаць мутацыі наступнаму пакаленню з эфектыўнасцю ў 97 адсоткаў. Пра гэта 19 сакавіка паведаміў часопіс Science.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках