28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Мы папярэджвалі аб намерах Пуціна, але Брусэль спаў

Карл Більт: Мы папярэджвалі аб намерах Пуціна, але Брусэль спаў

Былыя міністры замежных спраў Швецыі і Польшчы Карл Більт і Радаслаў Сікорскі папярэджвалі ЕЗ аб намерах прэзідэнта РФ.

Пра гэта Карл Більт заявіў у інтэрв'ю «Радио Свобода».

«Думаю, што мы павінны былі адрэагаваць больш рашуча ў дачыненні да Расеі, калі яны пачалі паводзіць сябе няправільна летам 2013 года», - адзначыў ён.

«Ясна, калі яны пачалі ўжываць санкцыі супраць Украіны, мы не бачылі выразна наступстваў гэтага, і я памятаю, што Радаслаў Сікорскі і я спрабавалі папярэдзіць Брусэль, але Брусэль у большай ці меншай ступені спаў. Ці гэта нешта змяніла б? Я не ведаю . Але гэта відавочна было памылкай», - падкрэсліў Більт.

Са слоў былога міністра, найбліжэйшым часам намерам Пуціна будзе ператварыць акупаваныя тэрыторыі ў анклавы, піша «Еўрапейская праўда».

«Я думаю, што на гэты момант ён імкнецца стварыць анклавы – гэтых «народных рэспублік» практычна без народаў, дарэчы, але тым не менш - умацаваць іх у вайсковым кірунку», - адзначыў ён.

«Я думаю, што ён бы хацеў, каб яны (самаабвешчаныя рэспублікі) мелі магчымасць праводзіць вайсковыя аперацыі ўласнымі сіламі, бо ён ведае, што палітычны кошт, звязаны з адпраўкай рэгулярнага расейскага войска ўсё падвышаецца», - падкрэсліў Більт.

«Ён чакае, каб эксплуатаваць слабыя месцы ва Украіне, і на Захадзе. Ён мяркуе, што час на яго баку і што Захаду надакучыць гэта ўсё» - адзначыў ён.

Са слоў Більта, лепшае што цяпер можа зрабіць ЕЗ - гэта захоўваць санкцыі і падтрымліваць Украіну «рознымі спосабамі».

«Украіна павінна прайсці праз цяжкі час, і яны маюць патрэбу ў нашай салідарнасці, спагадзе і падтрымцы. Гэтыя рэчы, я думаю, прыярытэтныя» - адзначыў Більт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках