28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Daily Mail прадэманстравала ўражлівыя фота найбуйнейшых гарадоў свету

4

Здымкі зробленыя брытанскім фатографам з вышыні птушынага палёту.

Выданне The Daily Mail прэзентавала чарговы фотапраект, у якім паказаныя найбольшыя гарады свету ў прыцемках. Цудоўныя гарадскія пейзажы з верталёта, розныя хмарачосы і вежы зафатаграфаваў фатограф Пол Рэіфер.

Над сваім партфоліа 34-гадовы мужчына працаваў амаль тры гады. За гэты час ён наведаў мноства краін, адкуль прывозіў панарамныя фатаграфіі з незвычайнымі ракурсамі.

"Многія з маіх здымкаў патрабавалі ўважлівага планавання, але я знайшоў універсальны спосаб атрымання добрай фатаграфіі - здымкі з дахаў хмарачосаў", - распавёў Пол.

Са слоў брытанца, цяжэй за ўсё яму даўся здымак моста Нанпу, што ў Шанхаі. Для таго, каб сфатаграфаваць аб'ект з патрэбнага ракурсу, Рэйферу прыйшлося правесці некалькі гадзін у паветры на верталёце.

Нагадаем, што раней Daily Mail прадэманстравала работы Вінцэнта Лафарэта, які займаецца аэрафотаздымкай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках