28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна з 1 красавіка перастане купляць газ у Расеі

14
Украіна з 1 красавіка перастане купляць газ у Расеі

Украіна мае намер прыпыніць закупку расейскага газу, бо ў гэтым няма неабходнасці.

Аб гэтым сказаў падчас брыфінгу міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Уладзімір Дзямчышын.

«Цяпер неабходнасці купляць расейскі газ няма. Я думаю, што мы не будзем яго купляць», - сказаў міністр.

Нагадаем, 20 сакавіка ў Брусэлі прайшоў чарговы раўнд перамоваў у выпрацоўцы ўмоў і магчымага кошту расейскага газу для Украіны ў рамках так званага «гадовага пакета» - з 1 красавіка 2015 года. Перамовы прайшлі ў фармаце Украіна - Еўразвяз - Расея, на ўзроўні міністраў энэргетыкі і пры ўдзеле Еўракамісара ў пытаннях энэргетыкі.

Бакі пагадзіліся з тым, што ўмовы «зімовага пакета», дамоўленасць аб якім была дасягнутая 30 кастрычніка 2014, выконваюцца ў поўным аб'ёме, аднак умовы «гадовага пакета» з'яўляюцца прадметам абмеркавання на ўзроўні экспэртных груп.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках