28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Партыя рэгіёнаў» апублікавала некралог сыну Януковіча

22
«Партыя рэгіёнаў» апублікавала некралог сыну Януковіча

«Партыя рэгіёнаў», у якой раней знаходзіўся малодшы сын экс-прэзідэнта прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, апублікавала некралог.

Прэс-сакратар Аляксандра Януковіча, брата загінулага, пацвердзіў гэтую інфармацыю, піша РБК.

На сайце «Партыі рэгіёнаў», у якой раней знаходзіўся Віктар Віктаравіч Януковіч, апублікаваны некралог.

У паведамленні палітрады партыі гаворыцца, што 20 сакавіка сын экс-прэзідэнт Украіны трагічна загінуў, яму было 33 гады. «Усе, хто ведаў Віктара Януковіча-малодшага, адгукаюцца пра яго з выключнай цеплынёй і сімпатыяй. Ён любіў хуткасць і экстрым, ён да канца быў гатовы абараняць сваю грамадзянскую пазіцыю і дарагія ягонаму сэрцу ідэалы. Ён быў па-сапраўднаму светлым чалавекам, умеў шчыра сябраваць і шчыра радавацца жыццю», - паведамляецца на сайце. У партыі таксама выказалі спачуванні бацькам і блізкім загінулага.

Першым аб здарэнні паведаміла ўкраінскае выданне «Левы бераг». Са слоў крыніцы, ён удзельнічаў у спартовых мерапрыемствах на возеры Байкал, калі мікрааўтобус Volkswagen, у якім акрамя яго знаходзіліся яшчэ пяць чалавек, праваліўся пад лёд. Пазней крыніца ў атачэнні палітыка пацвердзіла гэтую інфармацыю. З яе слоў, сын экс-кіраўніка Украіны знаходзіўся на Байкале пад імем Віктар Давыдаў, выкарыстоўваючы дзявоцкае прозвішча сваёй бабулі.

У Крамлі не змаглі пракаментаваць гэтую інфармацыю. «Я не маю якой-небудзь інфармацыі на гэты конт. Мне проста няма чаго сказаць. Я не магу гэта ні пацвердзіць, ні зняпраўдзіць», - заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.

Сёння тэлеканал ТСН са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што сына Януковіча пахаваюць у Крыме 23 сакавіка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках