27 красавiка 2024, Субота, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка «Укртранснафты» выберуць на адкрытым конкурсе

Кіраўніка «Укртранснафты» выберуць на адкрытым конкурсе

Новы кіраўнік праўлення кампаніі «Укртранснафта» будзе абраны шляхам правядзення адкрытага конкурсу.

Пра гэта паведаміў міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Уладзімір Дзямчышын на прэс-канферэнцыі ў панядзелак, 23 сакавіка, піша «Карэспандэнт».

«На месца Лазоркі (Аляксандр Лазорка, кіраўнік «Укртранснафты» ў 2009-2015 гадах) мы сёння абвясцілі ці яшчэ абвесцім адкрыты конкурс - давайце знойдзем правільнага чалавека», - сказаў міністр.

З ягоных слоў, пастанова аб прызначэнні выконваючым абавязкі кіраўніка праўлення «Укртранснафты» Юрыя Мірошнікава з'яўляецца часовым захадам.

Пры гэтым Дзямчышын удакладніў, што паводле стану на 20 сакавіка Лазорка не перадаў пячаць прадпрыемства новаму кіраўніку.

Нагадаем, 19 сакавіка кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Ігар Каламойскі прыехаў у кіеўскі офіс «Укртранснафты» абараняць Лазорку, якога ад кіраўніцтва адхіліла назіральная рада кампаніі. Пазней Каламойскі абвінаваціў народнага дэпутата Ігара Ерамеева ў атацы на «Укртранснафту».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках