27 красавiка 2024, Субота, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цiнь Сонця» і «Litvintroll» выступілі на фолк-фэсце ў Менску

«Цiнь Сонця» і «Litvintroll» выступілі на фолк-фэсце ў Менску

У нядзелю, 22 сакавіка, у сталічным клубе «Re: Public» адбыўся «Фестываль вясновага раўнадзенства».

На ім выступілі беларускія калектывы «Гарынь», «Folcore», «Omut», «Litvintroll» і легенда ўкраінскага фолк-металу, гурт «Цінь Сонця», піша «Новы час».

«Фестываль вясновага раўнадзенства» - адзін з найбуйнейшых фестываляў этна-музыкі і народнага року на беларускай сцэне. Прыхільнікі фолк-музыкі чакалі яго даволі даўно.

Першым на разагрэве публікі выступіў гурт Студэнцкага этнаграфічнага таварыства «Гарынь». Калектыў не так часта выступае на такіх вялікіх сцэнах, як у «Re: Public». Але гледачы пачалі карагод на танцпляцы - і стала даволі ўтульна.

Наступнымі на сцэну выйшлі прадстаўнікі гурту «Omut». Цікава, што калектыў мае агульную вакалістку з «Folcore». Адну з кампазіцый танцпол спяваў разам з музыкамі.

Бурнымі авацыямі сустрэлі гурт «Litvintroll» - беларускага хэдлайнера фестывалю і, напэўна, адзін з самых моцных і знакамітых на прасторы беларускага фолк-металу. Нядаўна хлопцы вярнуліся з пецярбургскага фестывалю «Дзень святога Патрыка». А на сённяшнім канцэрце можна было вылучыць іх версію на народную «Купалінку» і песню на матывы верша Петруся Броўкі «Пахне чабор». Затым адбыўся невялікі перапынак.

З наведвальнікамі канцэрту павітаўся па-беларуску фронтмэн і заснавальнік украінскага гурту «Цінь Сонця» Сяргей Васілюк. Дарэчы, былі бачныя некалькі гасцей з Украіны ў нацыянальных вышыванках і футболках. Адразу з танцпляца пачаліся прывітанні «Слава Украіне! Героям слава!». Таксама вакаліст падзякаваў усім беларусам, якія ваююць у зоне АТА і ўсім тым, хто неабыякавы да паўднёвага суседа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках