28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: На Захадзе асцерагаюцца казаць аб уваходжанні Украіны ў NATO

2
МЗС Польшчы: На Захадзе асцерагаюцца казаць аб уваходжанні Украіны ў NATO

На сённяшні дзень ніхто не падымае тэму ўваходжання Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс, бо гэта міжнародная праблема, якую нельга развязаць.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Гжэгаж Схетына, паведамляе Polskie radio.

"Сёння ніхто не падымае тэму прысутнасці Украіны ў NATO, таму што, калі б хтосьці хацеў яе падняць, то стварыў бы міжнародную праблему, якую нельга развязаць", - заявіў ён.

Кіраўніка польскага МЗС папрасілі пракаментаваць ідэю Збігнева Бжэзінскага што да "фінляндызацыі Украіны", згодна з якой Кіеў супрацоўнічаў бы з Еўропай, але не ўваходзіў у NATO і ЕЗ.

"Палітык можа дазволіць сабе трохі менш, чым такі выбітны экспэрт, як прафесар Бжэзінскі", - сказаў Гжэгаж Схетына. Ён дадаў, што "будучыня Украіны ў NATO не з'яўляецца прадметам нашых дзеянняў і наступных крокаў".

"Мы гаворым пра дарогу ў Еўропу, у Еўрапейскі Звяз, у тым ліку, пра тое, як Украіне даць магчымасць рэалізаваць Пагадненне аб асацыяцыі, і пра астатняе, што звязвае яе з Еўропай, - сказаў кіраўнік МЗС Польшчы. - Давайце засяродзімся на тым, каб адкрыць Украіне дарогу да еўрапейскай сям'і. Якія будуць наступныя крокі - пакінем гэтую тэму навукоўцам".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках