27 красавiка 2024, Субота, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выступяць 11-мі ў паўфінале «Еўравізіі»

Беларусы выступяць 11-мі ў паўфінале «Еўравізіі»

Вызначаны парадак выступлення ўдзельнікаў паўфіналаў Міжнароднага конкурсу песні «Еўравізія-2015».

У першым паўфінале, які адбудзецца 19 траўня ў Вене (Аўстрыя), удзельнікі будуць выступаць у наступным парадку: Малдова, Арменія, Бэльгія, Нідэрланды, Фінляндыя, Грэцыя, Эстонія, Македонія, Сэрбія, Вугоршчына, Беларусь, Расея, Данія, Албанія, Румынія , Грузія, паведамляе БелаПАН.

Другі паўфінал 21 траўня адкрые Літва, пасля яе выступяць Ірландыя, Сан-Марына, Чарнагорыя, Мальта, Нарвэгія, Партугалія, Чэхія, Ізраіль, Латвія, Азербайджан, Ісландыя, Швэцыя, Швайцарыя, Кіпр, Славенія ды Польшча.

Рэкламныя блокі ў першым і другім паўфіналах запланаваныя пасля пятай і 12-й песні, таму звесткі пазіцыі могуць яшчэ змяніцца.

Парадак выступлення ўдзельнікаў фіналу, які адбудзецца 23 траўня, будзе вызначаны пасля другога паўфіналу, аднак на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый конкурсу, якая прайшла ў Вене 15-17 сакавіка, было вызначана, што Аўстрыя выступіць у фінале пад нумарам 14.

Парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў конкурсу вызначаюць прадусары конкурсу, каб зрабіць шоў больш эфектным з пункту гледжання рэжысуры.

Італія, Гішпанія, Нямеччына, Францыя і Вялікабрытанія на правах краін - арганізатараў конкурсу і Аўстрыя як пераможца «Еўравізіі-2014» патрапілі ў фінал аўтаматычна. Акрамя таго, у гэтым годзе ў 60-й юбілейнай «Еўравізіі» бярэ ўдзел Аўстралія, прадстаўнік якой таксама выступіць адразу ў фінале.

Краіны - арганізатары конкурсу, Аўстрыя і Аўстралія таксама будуць трансляваць паўфіналы і галасаваць за іх удзельнікаў. Так, тэлегледачы з Гішпаніі, Аўстрыі, Францыі ды Аўстраліі змогуць галасаваць за ўдзельнікаў першага паўфіналу, а ўдзельнікаў другога паўфіналу будуць ацэньваць жыхары Нямеччыны, Італіі, Вялікабрытаніі ды Аўстраліі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках