28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландцы складуцца на куплю выспы «сапраўднага Джэймса Бонда»

Шатландцы складуцца на куплю выспы «сапраўднага Джэймса Бонда»

Большасць жыхароў Грэйт-Бэрнэра прагаласавала за калектыўнае набыццё выспы.

Насельнікі шатландскай выспы, што раней належала чалавеку, які ўважаецца за прататып Джэймса Бонда, наважылі скласціся ды выкупіць яе ў супольную ўласнасць, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Daily Mail. Большасць жыхароў Грэйт-Бэрнэра, гаспадаром якога быў граф Робін дэ ла Лэн-Мірлес (блізкі сябар аўтара кніг пра агента 007 Яна Флемінга, як мяркуецца, - «сапраўдны Бонд»), прагаласавала за калектыўнае набыццё выспы.

Каму аб'ект належаў пасля смерці дэ ла Лэн-Мірлеса, выданне не ўдакладняе. Кошт угоды таксама невядомы, аднак у 2010 годзе паведамлялася, што аб'ект плошчай 21 квадратны кіламэтар быў ацэнены на суму 70 тысяч фунтаў (104 тысячы даляраў).

З 250 насельнікаў Грэйт-Бэрнэра 142 чалавекі паставіліся да ідэі выкупіць выспу станоўча. Адзначаецца, што пакуль ніхто не пажадаў набыць размешчаны на выспе «дом Бонда» - двухпавярховы будынак, у якім жыў Робін дэ ла Лэн-Мірлес.

Робін дэ ла Лэн-Мірлес валодаў Грэйт-Бэрнэрам, які належыць да Вонкавых Гербрыдскіх выспаў, на працягу 50 гадоў (з 1962 года і да сваёй смерці). Як піша The Daily Mail, граф служыў у брытанскай выведцы разам з Флемінгам, які пасля спісаў рысы галоўнага героя менавіта з дэ ла Лэн-Мірлеса - арыстакрата, выпускніка Оксфарда і вялікага аматара жанчын.

Сэр Джэймс Бонд, таксама вядомы як агент 007, - галоўны персанаж раманаў брытанскага пісьменніка Яна Флемінга пра выдуманага агента МІ-6. Атрымаў шырокую папулярнасць пасля пачатку экранізацыі раманаў Флемінга. Першая кніга пра Бонда, «Казіно Раяль», была апублікаваная ў 1953 годзе.

Фота: spodzone/Flickr

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках