28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасце і Віцебск злучыць новы цягнік

7
Берасце і Віцебск злучыць новы цягнік

Цягнік будзе курсаваць у пятніцы, суботы ды нядзелі.

Беларуская чыгунка з 3 красавіка прызначыла новы цягнік міжрэгіянальных ліній №680/679, паведамляе прэс-служба БЧ.

Цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Берасце-Цэнтральны а 14.05, са станцыі Менск-Пасажырскі - а 18.48 і прыбываць на станцыю Віцебск-Пасажырскі а 23.01. Час яго адпраўлення ў зваротным кірунку з Віцебска - 23.28, прыбыцця ў Берасце - раніцай наступнага дня а 08.28.

Кошт квітка з Берасця да Віцебска ў купэйным вагоне складае 125 900 беларускіх рублёў, у плацкартным вагоне - 91 200 беларускіх рублёў. Праезд у гэтым цягніку ад Менска да Віцебска ў купэйным вагоне каштавацьме 74 000, у плацкартным – 53 700.

Акрамя таго, з канца сакавіка БЧ змяняе расклад руху міжнароднага цягніка №371/372 Магілёў-Львоў. Цяпер цягнік курсуе цотнымі днямі, а з 29 сакавіка ён будзе курсаваць няцотнымі. Цягнік будзе адпраўляцца з Магілёва а 15.42 (раней - а 12.44), з Менска - а 19.16 (раней - а 17.39) і прыбываць у Львоў раніцай наступнага дня а 09.07 замест 05.54. Што да зваротнага шляху, то з 30 сакавіка час адпраўлення цягніка з Львова застанецца ранейшым - 19.48, але з Менска ён будзе адпраўляцца на 50 хвілін раней - а 9.30 замест 10.40, а прыбываць у Магілёў - а 13.19 замест 14.43.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках