28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кнігарня «ЛогвінаЎ» сабрала грошы на выплату штрафу

14
Кнігарня «ЛогвінаЎ» сабрала грошы на выплату штрафу

Без уліку падаткаў ёсць амаль 976 мільёнаў рублёў, а на штраф трэба 967 мільёнаў.

Кнігарня «ЛогвінаЎ» гатовая ў тэрмін выплаціць усю патрэбную суму штрафу. На сайце кампаніі ў падтрымку выдавецтва паказана, што сабрана амаль 66 тысяч даляраў (амаль 976 молн рублёў). Пры гэтым штраф, які 9 студзеня прызначыў эканамічны суд Менска, складае 967 млн беларускіх рублёў.

Пра гэта «Еўрарадыё» распавёў прадпрымальнік Ігар Логвінаў:

«У нас ёсць графік, які вызначыў суд. Да 16 красавіка мы павінны выплаціць першую частку, да 16 траўня - разлічыцца канчаткова. Але калі ў нас ужо ёсць поўная сума, то мы ўсё паспяваем. Пакуль у суму на сайце не ўключаныя нейкія адсоткі, бо там жа банк за ўкладванне грошай бярэ 2%, 5% мы плацім адзінага падатку... Гэта значыць, да канца яшчэ не пралічана, але мусібыць там нават будуць лішнія грошы».

Грошы, якія застануцца пасля выплаты штрафу, прадпрымальнік плануе выдаткаваць на «абнаўленне кніжных паліц», куплю касавага апарата і развязанне іншых шмат якіх праблем кнігарні.

Нагадаем, у кастрычніку 2013 года ў выдавецтва «ЛогвінаЎ» была скасаваная ліцэнзія за выданне альбома «Прэс-фота Беларусі-2011», які прызналі экстрэмісцкім за публікацыю фатаграфій. Са студзеня 2014 года ў Беларусі ўсіх распаўсюднікаў кніг абавязваюць праходзіць працэдуру дзяржаўнай рэгістрацыі. Чыноўніцкія перашкоды дэ-факта выконваюць функцыю цэнзуры. «Кнігарня «ЛогвінаЎ» спрабавала зарэгістравацца шэсць разоў цягам года, пры гэтым увесь час атрымлівала адмовы з надуманых прычын. Цяпер выдавецтва прадаўжае працу. Грошы, якія збіралі ўсёй грамадой фактычна пойдуць на выратаванне прадпрыемства і яго маёмасці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках