27 красавiка 2024, Субота, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двух жыхароў Гомеля судзяць за страляніну па будынку фірмы

2
Двух жыхароў Гомеля судзяць за страляніну па будынку фірмы

Два нецвярозыя жыхары Гомеля 13 студзеня 2015 года стралялі з пнэўматычнага пісталета па будынку гаражна-будаўнічага кааператыва.

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта закончыў расследаванне крымінальнай справы аб страляніне з пнэўматычнага пісталета па будынку прыватнай арганізацыі. У злосным хуліганстве абвінавачваюцца двое гараджан, паведамляе БелТА.

Як выяўлена падчас расследавання крымінальнай справы, 13 студзеня 2015 года ўдзень два 23-гадовыя жыхары Гомеля накіраваліся на тэрыторыю гаражна-будаўнічага кааператыва, каб пастраляць з пнэўматычнага пісталета, набытага адным з іх. Адзначыўшы куплю распіваннем трункаў, прыяцелі сталі страляць па пустых бутэльках. Праз некаторы час маладзёны ў якасці мішэні выбралі акно будынка будаўнічай кампаніі. У выніку стрэлаў у шыбе ўтварыліся расколіны і скразныя адтуліны. Супрацоўнікі арганізацыі выклікалі міліцыю.

Ледзьве хуліганы, уцякаючы, перабраліся праз паркан ГБК, да іх пад'ехаў патрульны аўтамабіль Цэнтральнага (Гомеля) аддзела Дэпартамэнта аховы. Пры правядзенні асабістых ператрусаў у аднаго з хлопцаў быў знойдзены пнэўматычны пісталет, газавы балончык і ёмістасць з металічнымі кулямі. Пазней было выяўлена, што сканфіскаваны пісталет з'яўляецца пнэўматычным газабалонным пісталетам Borner W3000, а змесціва ёмістасці - сталёвыя пакрытыя меддзю кулі да яго.

Падчас папярэдняга расследавання абвінавачаныя цалкам прызналі віну, раскаяліся ва ўчыненым, сплацілі прычыненую шкоду. Дзеянні жыхароў абласнога цэнтра кваліфікаваныя паводле ч.2 арт.339 (злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Крымінальная справа вывучаная пракурорам і накіраваная ў суд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках