27 красавiка 2024, Субота, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Time: Пуцін падставіў пад абух сваіх прапагандыстаў

14
Time: Пуцін падставіў пад абух сваіх прапагандыстаў

Пасля прызнання Уладзіміра Пуціна усім дзяржаўным СМІ Расеі таксама даводзіцца прызнаць, што яны хлусілі разам з прэзідэнтам.

Год таму увесну расейскія журналісты хоць і бачылі жаўнераў Расеі ў Крыме, але хлусілі грамадству, запэўніваючы, што "зялёныя чалавечкі" - гэта мясцовыя добраахвотнікі, бо менавіта гэта казаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Але цяпер, праз год, Пуцін наважыў "раскалоцца". У дакумэнтальным фільме пра леташнюю анэксію Пуцін прызнаўся, што загадаў войскам захапіць Крым за некалькі тыдняў да таго, як урачыста абвясціў аб далучэнні паўвыспу да Расеі. І гэтае прызнанне сталася плягай для расейскіх прапагандыстаў, такіх як Дзмітрый Кісялёў, - піша на старонках выдання Time амэрыканскі журналіст Сайман Шустэр, паведамляе ZN.ua.

Аповед Пуціна ў фільме выкрывае не толькі ягоную асабістую хлусню, але і сістэмную дэзінфармацыю, якую распаўсюджвалі дзяржаўныя СМІ. На думку амэрыканскага журналіста, перад Кісялёвым паўстаў выбар: ці прызнаць, што ён хлусіў год таму, ці абвінаваціць Пуціна ў хлусні, або адмаўляць падман. І на мінулым тыдні расейскі прапагандыст абраў апошні варыянт.

"Пуцін ніколі не мяняў сваю пазіцыю. Глядзіце, ён ніколі не казаў, што ніякіх войскаў там няма, бо ў нас там заўсёды была база", - пераконваў Кісялёў журналіста Time ў штаб-кватэры "Россия сегодня" у Маскве.

Пры гэтым ён намог, што ўзброеныя жаўнеры, якія блакавалі ўкраінскія вайсковыя базы ў Крыме, былі менавіта "мясцовай самаабаронай, а не расейскімі вайскоўцамі". Шустэр падкрэслівае, што за год канфлікту ва Украіне дэзінфармацыя дзяржаўных СМІ Расеі настолькі відавочная, што не толькі супярэчыць звесткам незалежнай прэсы, "але і ўласным заявам Уладзіміра Пуціна".

Амэрыканскі журналіст таксама дадае, што галоўная рэдактарка тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманян таксама год таму запэўнівала, што Пуцін кажа праўду. А калі прэзідэнт РФ змяніў сваю гісторыю, яна, як і Кісялёў, адказала, што Пуцін ніколі не прызнаваў, што ягоныя заявы былі хлуснёй.

"На пытанні ў сераду аб тым, ці можа Пуцін гэтак жа падмануць грамадства ў дачыненні да расейскіх жаўнераў на ўсходзе Украіны, Кісялёў адказаў, што ён на 100% перакананы, што на ўсходзе Украіны няма расейскіх войскаў. А як жа факт, што праз год прэзідэнт прызнае ў іншым дакумэнтальным фільме, што ён адправіў жаўнераў ваяваць у гэтых рэгіёнах? Кісялёў адказаў на гэта: Гэтага яшчэ не адбылося", - гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках