28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бандыты збілі прадпрымальніка і забралі ў яго $220 тысяч

4
Бандыты збілі прадпрымальніка і забралі ў яго $220 тысяч

Закончанае расследаванне крымінальнай справы пра банду, якая ўчыніла разбойны напад на прадпрымальніка пад Берасцем.

У снежні 2013 года група мужчын у вопратцы камуфляжнай афарбоўкі і масках уварвалася ў дом сузаснавальніка прыватнай фірмы ў садовым таварыстве паблізу Берасця. Яны звязалі, збілі ўладальніка будынка і ягонага госця, а таксама пагражалі здушэннем і ўжываннем зброі з патрабаваннем выдачы грошай.

Атрымаўшы адмову, нападнікі абшукалі дом і адзенне пацярпелых. Зламыснікі змаглі завалодаць 220 тысячамі даляраў і 10 тэлефонамі Apple iPhone 5.

"У рамках крымінальнай справы выкананы вялікі аб'ём следчых і працэсуальных дзеянняў, у тым ліку праведзеныя экспэртныя даследаванні і аператыўныя мерапрыемствы. Гэта дазволіла выявіць усе акалічнасці разбойнага нападу і асобы яго пецярых удзельнікаў", - паведамілі tut.by у прэс-службе УСК РБ Берасцейскай вобласці.

У горадзе быў уведзены план "Перахоп" і "Сірэна". Аднак па гарачых слядах злачынцаў затрымаць не здолелі.

Чацвёра нападнікаў паспрабавалі схавацца ва Украіне. Дзякуючы суладнай працы праваахоўных органаў дзвюх дзяржаў летам мінулага года дваіх мужчын затрымалі. Вышук астатніх працягваецца. Матэрыялы для іх наступнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці вылучаны ў асобную справу.

У выніку расследавання экстрадаваным мужчынам і яшчэ аднаму ўдзельніку злачынствы выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.207 (Рабунак, учынены групай асоб з мэтай авалодвання маёмасцю ў вельмі вялікай суме) КК. Абвінавачаныя змешчаныя пад варту.

Крымінальная справа ў дачыненні да траіх абвінавачаных перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках