28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Boeing распрацоўвае сілавыя шчыты з «Зорных войнаў»

Амэрыканская кампанія Boeing атрымала патэнт на падобную да навуковай фантастыкі сістэму абароны ад ударных хваль.

Карпарацыя Boeing атрымала новы патэнт, які змяшчае ў сабе інфармацыю аб сістэме прадухілення ўдараў з дапамогай электрамагнітнага поля, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на CNet.

Высокатэхналагічная канцэпцыя Boeing сваёй існасцю падобная да сілавых шчытоў, якія выкарыстоўвалі ў фантастычным сусвеце "Зорных войнаў". Энэргія выкарыстоўваецца для адбіцця ўсякага ўдару сілавой хвалі, за выняткам балістычнай шкоды (кулі, ракеты).

Эфэкт дасягаецца пры дапамозе стварэння адмысловага магнітнага поля, адрознага ад асяроддзя сваёй шчыльнасцю і тэмпературай. Яно гамуе і змякчае наступствы ўдарных хваль, мінімізуючы страты для абароненага суб'екта.

Варта адзначыць, што гэткая "абарона" награвае ды іянізуе паветра, так што пакуль не пасуе для рэгулярнага выкарыстання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках