29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Пуцін разыграе карту «сыход з Данбаса»

12
Портнікаў: Пуцін разыграе карту «сыход з Данбаса»

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Уладзімір Пуцін карыстаецца ў верхаводаў баевікоў павагай, але не можа прымусіць іх скласці зброю.

Да гэтай заявы варта прыслухацца - хоць бы ўжо таму, што яна акрэслівае магчымыя планы Крамля ў дачыненні да Данбасу. Такое меркаванне ў блогу на NEWSru.ua выказаў журналіст Віталь Портнікаў.

Шмат каму і ва Украіне, і на Захадзе можа здавацца, што самы лепшы выхад для расейскага прэзідэнта ў гэтых умовах - гэта выйсці з канфлікту. Эканамічная сітуацыя ў Расеі пагаршаецца з кожным днём, золатавалютныя рэзервы растаюць, для паляпшэння становішча неабходна хоць нейкае паразуменне з Захадам. Санкцыі, якія зусім не паляпшаюць сітуацыю ў эканоміцы Расеі, фактычна падоўжаныя да канца года - але ж і пасля гэтага можа паўстаць неабходнасць «замірэння».

Але што можа зрабіць Пуцін, калі баевікі проста яго паважаюць - але самі гатовыя ваяваць да перамогі? Ды практычна нічога. Ён можа хіба што заклікаць сваіх падапечных да міру і хвалявацца, што яны яго не слухаюць. Можа быць, не так моцна паважаюць, як раней? Можа быць, ён недастаткова слаў на Данбас гуманітарныя канвоі?

Мы можам колькі заўгодна доўга іранізаваць над гэтымі недарэчнымі спробамі схаваць канцы ў ваду, але менавіта такім будзе характар расейскіх довадаў недатычнасці да падзеяў на Данбасе. Менавіта пра гэта будуць казаць калегам кіраўнікі замежнапалітычных устаноў еўрапейскіх краін, зацікаўленых у скасаванні санкцый. Бачыце - Расея тут зусім не пры чым, яна выступае за мір, яна дапускае назіральнікаў АБСЕ на мяжу, робіць усё магчымае для заспакаення канфлікту. А паўстанцы ўсё ваююць і ваююць - можа быць, таму, што Кіеў не здольны з імі дамовіцца?

Вядома, ідэя пуцінскай недатычнасці не новая. Да таго ж гэта менавіта тая ідэя, безгрунтоўнасць якой выявілася на апошнім саміце ў Менску. Тады ўзровень несамастойнасці важакоў «народных рэспублік» быў на свае вочы прадэманстраваны і канцлеру Мэркель, і прэзідэнту Аланду - што і спрыяла падаўжэнню санкцый. Аднак важна прасачыць за тым, якія захады будуць рабіць у Маскве для забеспячэння версіі свайго «сыходу» і самастойнасці баявікоў. Для ўкраінскага боку тут самае галоўнае - быць ўзброеным не словамі, а фактамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках