7 траўня 2024, aўторак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Бабруйскам згарэў палігон гуматэхнічных адходаў

6

Як мяркуецца, прычына ўзгарання - занос пабочнай крыніцы запальвання.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«23 сакавіка а 15.21 у ЦАК Бабруйскага ГРАНС ад вартаўніка паступіла паведамленне аб узгаранні гуматэхнічных адходаў на палігоне размешчаным па адрасе: Бабруйскі раён, в. Бабіна-1.

Па прыбыцці падраздзялення да месца выкліку было выяўленае адкрытае гарэнне гуматэхнічных адходаў на агульнай плошчы 120 кв. м. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС тушэнне гуматэхнічных адходаў вёў вартаўнік з дапамогай рыдлёўкі і вядра з вадой.

Палігон гуматэхнічных адходаў, цяпер узяты ў арэнду ТАА «Экаразвіццё». На палігоне ўтылізуюцца гуматэхнічныя адкіды. Глыбіня залягання адходаў да 6 м», - адзначылі там.

Як мяркуецца, прычына ўзгарання - занос пабочнай крыніцы запальвання.

Фота: МНС

Фота: МНС

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках