2 траўня 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары Францыі, Нямеччыны і Гішпаніі прыбылі на месца катастрофы Airbus А320

Лідары Францыі, Нямеччыны і Гішпаніі прыбылі на месца катастрофы Airbus А320

Яны зойдуць у капліцу непадалёк ад месца трагедыі і пагутараць з ратавальнікамі.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і старшыня ўрада Гішпаніі Марыяна Рахой прыбылі ў сераду на месца катастрофы самалёта Airbus А320 на поўдні Францыі.

Кіраўнікі трох краін прыляцелі прыблізна а 14:00 паводле мясцовага часу. Аланд, Мэркель і Рахой наведаюць часовую капліцу, узведзеную ў памяць аб загінулых пасажырах у горадзе Сен-лез-Альп, які знаходзіцца недалёка ад месца авіякатастрофы. Таксама лідары трох краін пагутараць з удзельнікамі пошукава-выратавальнай аперацыі, піша «Інтэрфакс».

Напярэдадні пасажырскі лайнер авіякампаніі Germanwings, які рухаўся па маршруце Барселона-Дзюсэльдорф, разбіўся ў французскіх Альпах на поўдні Францыі. На яго борце знаходзіліся 144 пасажыры і шэсць чальцоў экіпажа. 67 пасажыраў былі грамадзянамі Нямеччыны і 45 - Гішпаніі, усяго на борце былі грамадзяне больш як з дзесяці краін. Паведамлялася, што самалёт лайнер перад катастрофай цягам даволі доўгага перыяду губляў вышыню і падаў амаль 10 хвілін. Сярод прычын катастрофы называюцца няспраўнасць датчыкаў, разгерметызацыя і няшчасны выпадак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках