Міліцыянт з Луганску: Мне на ратацыю ісці няма куды (Відэа)
2- 26.03.2015, 16:12
- 27,891
Замежныя спецыялісты рыхтуюць спецпадраздзяленне з ліку былых луганскіх міліцыянтаў.
Вайсковы досвед Грузіі і Ізраіля прыменяць на Луганшчыне пры падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў. Інструктары з гэтых краін цяпер рыхтуюць спецпадраздзяленне, якое называюць падраздзяленнем высокай матывацыі, піша «Цензор.нет».
«Я заўсёды змагаўся за праўду, за сумленнасць, за маральныя якасці людзей. Калі я сюды прыехаў, то проста хацеў вярнуцца на сваю радзіму», - кажа адзін з былых луганскіх міліцыянтаў.
Байцоў рыхтуюць паводле стандартаў NATO, адзначаюць журналісты ТСН.