24 красавiка 2024, Серада, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ знізіць кошты квіткоў на некаторыя цягнікі

2
БЧ знізіць кошты квіткоў на некаторыя цягнікі

У дні святкавання 70-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне будуць зніжаныя тарыфы на цягнікі ў Расею і Украіну.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Паніжаныя тарыфы на перавозкі ў Расею будуць дзейнічаць два дні - 8 і 9 траўня. У гэты перыяд кошт праезду знізіцца на 35-45%, у залежнасці ад далёкасці паездкі і катэгорыі вагона. Так, квіток з Менска да Масквы ў купэйным вагоне будзе каштаваць блізу 530 тысяч беларускіх рублёў, што на 450 тысяч рублёў менш, чым сёння. У плацкартным вагоне праезд таннее на 190 тысяч рублёў да 350 тысяч рублёў, у вагоне з месцамі для сядзення кошт праезду знізіцца да 230 тысяч рублёў. Акрамя таго, у названыя дні захоўваюцца ўсе зніжкі на праезд у Расею, устаноўленыя рознымі тарыфнымі планамі.

Больш працяглы перыяд скідак чакае пасажыраў, якія плануюць паездку ва Украіну. З 1 да 9 траўня ўключна праезд у гэтым кірунку стане таннейшым на 10%. Напрыклад, з Менска да Кіева паездка на травеньскія святы ў купэйным вагоне фірмовага цягніка з улікам зніжкі складзе амаль 910 тысяч беларускіх рублёў, плацкартнага - 560 тысяч рублёў. Ва ўсіх астатніх цягніках паведамленнем Менск - Кіеў кошт праезду ў купэйным вагоне абыдзецца 720 тысяч рублёў, у плацкартным - 455 тысяч рублёў.

БЧ звяртае ўвагу пасажыраў на тое, што кошт праезду паказаны згодна з дзейным курсам швэйцарскага франка, усталяванага ў сакавіку гэтага года.

Папярэдні продаж квіткоў са зніжкамі ўжо пачаўся. Зніжаныя тарыфы будуць дзейнічаць пры праездзе ва ўсіх цягніках Беларускай чыгункі на гэтых кірунках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках