28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры пачалі прымаць стаўкі на імя дзіцяці прынца Уільяма

5
Букмекеры пачалі прымаць стаўкі на імя дзіцяці прынца Уільяма

Брытанскія букмекеры пачалі прымаць стаўкі на імя і пол будучага дзіцяці прынца Уільяма і Кейт Мідлтан.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на E! Online. Таталізатар стартаваў, прынамсі, на сайце Ladbrokes.

Як інфармуе вэб-рэсурс, большасць гульцоў, якія робяць стаўкі, мяркуюць, што дзіця, якое народзіцца ў сям'і Віндзараў у сярэдзіне або канцы красавіка 2015 года, будзе дзяўчынкай. Інтэрнэт-карыстальнікі ставяць на тое, што нованароджаную назавуць Элізабэт у гонар каралевы Лізаветы II, бабулі прынца Уільяма. Таксама папулярныя здагадкі, што дзяўчынка атрымае імя Шарлот, Аляксандра або Вікторыя.

Гульцы, якія мяркуюць, што ў Уільяма і Кейт народзіцца хлопчык, зрабілі стаўку на імёны Альберт і Джэймс.

Сярод найбольш незвычайных выявіліся стаўкі на такія магчымыя імёны, як Макбет, Рынга і Шарданэ.

Прыхільнікі азартных гульняў таксама спрабуюць зарабіць грошы, адгадаўшы колер сукенкі, у якой Кейт Мідлтан упершыню выйдзе ў свет пасля будучых родаў. Большасць аматараў таталізатара выказалі ўпэўненасць, што ўбор маладой маці будзе сінім.

Шлюб прынца Уільяма і Кейт Мідлтан адбыўся 29 красавіка 2011 года, пара ажанілася пасля дзевяці гадоў сустрэч. 22 ліпеня 2013 у пары нарадзіўся першынец Джордж (Георг) Аляксандр Луі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках