24 красавiка 2024, Серада, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрмін навучання ў медычных каледжах скарацілі на год

16
Тэрмін навучання ў медычных каледжах скарацілі на год

Вывучыцца на медсястру або фельчара-лабаранта можна за год і 10 месяцаў.

У медычных каледжах скарацілі тэрмін навучання на цэлы год, паведамляе «Вячэрні Гродна».

Змены закранулі толькі дзве спецыяльнасці - «сястрынская справа» і «медыка-дыягнастычная справа». Гэта дазволіць цягам найбліжэйшых гадоў развязаць праблему дэфіцыту гэтых спецыялістаў. Цяпер у вобласці не хапае 700 сярэдніх медработнікаў, у тым ліку 400 медсясцёр, удакладніў дырэктар Гарадзенскага медычнага каледжа Валерый Пашук.

Для фельчараў-акушэраў і тэхнікаў-масажыстаў тэрмін навучання застаўся ранейшым - 2 гады 10 месяцаў і 1 год 10 месяцаў адпаведна. Дакументы ў медкаледжы можна падаць з сярэдзіны ліпеня.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках