19 красавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцам забаранілі трымаць рукі ў кішэнях і паліць ідучы

26
Вайскоўцам забаранілі трымаць рукі ў кішэнях і паліць ідучы

А на тых, хто адмовіўся ад прыняцця прысягі цяпер могуць накладаць дысцыплінарны арышт.

У Беларусь увайшоў у дзеянне ўказ ад 4 верасня 2014 №432, які ўнёс змены ў агульнавайсковыя статуты Ўзброеных Сіл, паведамляе БелТА.

Прававы акт быў падрыхтаваны ў сувязі з неадпаведнасцю асобных пунктаў агульнавайсковых статутаў Узброеных Сіл Беларусі арганізацыйнай структуры Узброеных Сіл і заканадаўчым актам Рэспублiкi Беларусь у вайсковай сферы. За час існавання выдадзеных у 2001 агульнавайсковых статутаў змены і дадаткі ў іх уносіліся восем разоў. Наспела патрэба у іх новай рэдакцыі, патлумачылі ў Мінабароны.

У новай рэдакцыі статута ўнутранай службы ўведзеная норма, якая забараняе вайскоўцам пры нашэнні вайсковай формы адзення трымаць рукі ў кішэнях, а таксама паліць ідучы і ў месцах, якія не адведзеныя для гэтага. У папярэдняй рэдакцыі гэтыя нормы насілі рэкамендацыйны характар.

Акрамя таго, са статута ўнутранай службы выключаны шэраг пунктаў у дачыненні да вайскоўцаў, якія не прынеслі прысягу.

"Тым самым выключанае дваякае тлумачэнне нормы: у законе "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе" існуе толькі адное абмежаванне - вайскоўцы, якія не прынеслі вайсковую прысягу, не могуць прыцягвацца да выканання баявых задач. У агульнавайсковых статутах, якія былі выдадзеныя раней, чым апошняя рэдакцыя закона, існавалі дадатковыя абмежаванні: такіх вайскоўцаў не маглі прызначаць на вайсковыя пасады, накладаць на іх дысцыплінарны арышт, даваць звальненне з вайсковай часці. Таму ў сувязі з заклікам асоб, якія з рэлігійных перакананнях адмаўляліся прымаць вайсковую прысягу, узнікала шмат пытанняў падчас праходжання імі вайсковай службы", - растлумачылі ў вайсковай установе.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках