29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Левандоўскі ўвайшоў у дзесятку самых высокааплатных футбалістаў свету

4
Левандоўскі ўвайшоў у дзесятку самых высокааплатных футбалістаў свету

Паляк Робэрт Левандоўскі знаходзіцца на 10-м месцы самых высокааплатных футбалістаў свету.

Польскі спартовец Робэрт Левандоўскі ўвайшоў у дзесятку самых высокааплатных футбалістаў свету паводле версіі прэстыжнага спартовага выдання «France Football».

Паводле рэйтынгу «France Football», у 2014 годзе Робэрт Левандоўскі зарабіў 20,2 мільёна еўраў і знаходзіцца на 10-м месцы рэйтынгу. У першай палове 2014 паляк гуляў за клуб «Барусія Дортмунд», а з ліпеня 2014 прадстаўляе клуб «Баерн Мюнхен». Для баернцаў Левандоўскі здабыў 13 галоў. Таксама польскі футбаліст прайшоў у чвэрцьфінал «Лігі чэмпіёнаў», паведамляе «Радыё Польшча».

26-гадовы Робэрт Левандоўскі гуляе на пазіцыі нападніка і з'яўляецца капітанам нацыянальнай каманды Польшчы.

Выданне «France Football» складае рэйтынг найбольш высокааплатных футбалістаў ужо 17 разоў. Пяты раз запар рэйтынг узначаліў аргентынскі футбаліст Ліянэль Мэсі, які зарабіў у 2016 годзе 65 мільёнаў еўраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках