29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З бібліятэк Іркуцкай вобласці выключылі «Карлсана», «Цалёвачку» і «Калабка»

85
З бібліятэк Іркуцкай вобласці выключылі «Карлсана», «Цалёвачку» і «Калабка»

У дзіцячых кнігах знайшлі «шкодную інфармацыю».

У Іркуцкай вобласці забаранілі для чытання дзецям і канфіскавалі з бібліятэк «Карлсана», «Цалёвачку», «Калабка» і шэраг іншых кніг, у якіх змяшчаецца шкодная інфармацыя. Пра гэта паведаміў дарадца прэзідэнта РФ Уладзімір Талстой, піша «Інтэрфакс».

«Мне прыслалі з Іркуцкай вобласці Качужскага раёна загад раённага аддзела народнай адукацыі спіс літаратуры, цалкам забароненай для чытання дзецям усіх узростаў, спіс шкодных літаратурных твораў, забароненых для распаўсюду сярод дзяцей згодна з ФЗ 436 аб абароне дзяцей ад інфармацыі, што чыніць шкоду іх здароўю», - сказаў Талстой у Дзярждуме на паседжанні «круглага стала» на тэму ролі літаратуры ў патрыятычным выхаванні.

Ён зачытаў назвы некаторых твораў са спісу з тлумачэннямі пра тое, чаму яны шкодныя. Так, у кнізе «Карлсан, які жыве на даху», змяшчаецца інфармацыя, якая адмаўляе сямейныя каштоўнасці і якая фармуе непавагу да бацькоў, а ў «Прыгодах Тома Соера і Гекльбэры Фіна» - інфармацыя, здольная выклікаць у дзяцей жаданне займацца валацужніцтвам. «Казка пра залатога пеўніка» небяспечная праз сцэну забойства Дадона Пеўнікам. «Гэта не гумар, гэта канфіскаваныя кнігі з бібліятэк», - падкрэсліў Талстой.

У спіс літаратуры, забароненай да чытання дзецям да шасці гадоў, увайшлі «Іван Царэвіч і Шэры воўк» - праз сцэну крадзяжу каня і Алены Прыўкраснай, а таксама «Калабок» - праз фізічны гвалт калабка. Акрамя таго, праз сцэну нападу на церам Лісы, Ваўка і Мядзведзя ў няміласць трапіў «Церамок». «Гэта не анекдот, гэта настаўніца расейскай мовы і літаратуры даслала мне», - вымушаны быў падкрэсліваць дарадца, бачачы рэакцыю ўдзельнікаў пасяджэння.

Дзецям да 12 гадоў забаранілі чытаць кнігу «Воўк і сямёра казлянят», бо там змяшчаецца апісанне смерці Ваўка, а таксама «Гусі-лебедзі» - праз апісанне выкрадання дзяцей гусямі. У няласку раённага аддзела народнай адукацыі трапіла і «Цалёвачка» - «праз гвалтоўнае ўтрымання Цалёвачкі мышкай і прымусе да ўступлення ў шлюб». «Гэта афіцыйны дакумент! Паверце, нічога вясёлага тут няма, на месцах так разумеюць праваўжывальную практыку закона. Усё, на чым мы вырасталі і нашыя дзеці, нашым унукам ужо забаронена», - сказаў Талстой.

Прэзідэнт Расейскага кніжнага звязу Сяргей Сцяпашын праз гэта прапанаваў заканадаўцам больш уважліва ставіцца да сваёй дзейнасці.

«Які закон - такі адказ, я сам быў заканадаўцам і ведаю, што кажу, трэба таксама думаць, калі законы прымаеце, і да каго гэтыя законы трапляюць, я да заканадаўцаў звяртаюся, вы чаго толькі не напрымалі апошнім часам», - сказаў Сцяпашын.

Закон аб абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі.

Федэральны закон «Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, што чыніць шкоду іх здароўю і развіццю» быў прыняты Дзярждумай у 2010 годзе, а ў дзеянне ўвайшоў з 1 верасня 2012 года.

У дакуменце, сярод іншага, гаворыцца пра тое, што да забароненай для распаўсюджвання сярод дзяцей інфармацыі належаць звесткі, якія падахвочваюць учыніць самагубства, ужываць наркотыкі і чыніць гвалт. Таксама забаронена для распаўсюджвання сярод дзяцей парнаграфія, нецэнзурная лаянка ды інфармацыя, што адмаўляюць сямейныя каштоўнасці і фармуюць непавагу да бацькоў.

У тэксце закона ўтрымліваецца патрабаванне класіфікаваць прадукцыю, прызначаную для дзяцей, у тым ліку шляхам яе ўзроставага маркавання.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках