19 красавiка 2024, Пятніца, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны-сябры ААН прынялі заяву ў падтрымку Украіны

4
Краіны-сябры ААН прынялі заяву ў падтрымку Украіны

Націснуць на сепаратыстаў на Данбасе для выканання імі пунктаў менскіх дамоўленасцей Расею заклікалі 43 краіны ААН.

Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве ў падтрымку Украіны краін-чальцоў ААН, якая была абвешчаная на 28-й сесіі Рады правоў чалавека ААН у Жэневе 25 сакавіка, піша "Корреспондент".

"Мы заклікаем Расейскую Федэрацыю, якая падпісала пакет захадаў, і якая далучылася да Дэкларацыі, выкарыстоўваць увесь свой уплыў, каб націснуць на незаконныя ўзброеныя фармаванні, каб тыя ў поўнай меры выконвалі Менскае пагадненне і неадкладна перасталі парушаць пагадненне аб спыненні агню, што задакументавана Спецыяльнай місіяй маніторынгу АБСЕ", - гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, МЗС Украіны пракаментаваў гэтую заяву, паказаўшы, што ў дакуменце наўпрост называюцца прычыны пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ва Украіне. За іх уважаюцца акупацыя і супрацьпраўная анэксія Аўтаномнай Рэспублікі Крым Расеяй, а таксама варожыя дзеянні незаконных узброеных груповак ў Данецкай і Луганскай абласцях, якія падтрымліваюцца гэтай краінай.

У радзе таксама асудзілі гвалт і злоўжыванні, учыненыя прарасейскімі НУФ на Данбасе, і выказалі глыбокае шкадаванне з нагоды чалавечых страт і парушэнняў правоў чалавека ў выніку гэтых дзеянняў.

Асобна адзначаная сітуацыя з правамі чалавека ў Крыме, а менавіта працягваецца ціск на крымска-татарскую суполку і этнічных украінцаў.

Таксама ў рэзалюцыі закранулі праблемы незаконнага ўтрымання пад вартай дэлегаткі ПАРЕ Надзеі Саўчанкі і заклікалі РФ вызваліць яе неадкладна.

"Суавторы заявы вітаюць намаганні ўкраінскай улады для падтрымкі і абароны правоў чалавека на ўсёй тэрыторыі Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах, а таксама падкрэсліваюць патрэбу выдачы з гэтай мэтай належнай тэхнічнай дапамогі", - гаворыцца ў каментары.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках