23 красавiка 2024, aўторак, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ спыніла продаж квіткоў на цягнік «Менск-Варшава»

7
БЧ спыніла продаж квіткоў на цягнік «Менск-Варшава»

Квіткі на гэты цягнік прадаюцца толькі да 28 красавіка.

Пра гэта паведаміў падчас Адзінага дня пасажыра кіраўнік пасажырскай службы БЧ Аляксандр Захарэвіч. Паводле ягоных слоў, беларусы двойчы ездзілі ў Варшаву з гэтым пытаннем, але палякі намагаюць на скасаванні цягніка праз нерэнтабельнасць, паведамляе «Еўрарадыё».

БЧ даплачвае польскім калегам па 2 тысячы даляраў кожны месяц за праход цягніка «Менск-Варшава» па тэрыторыі Польшчы.

Цягніком карыстаюцца блізу 38 чалавек за рэйс, а перавезці ён можа ў пяць разоў больш пасажыраў.

БЧ прадаўжае перамовы ў надзеі, што Польшча дазволіць захаваць цягнік, сказаў Аляксандр Захарэвіч. Калі ж цягнік скасуюць, БЧ абяцае чапляць беларускія вагоны да расейскага цягніка «Масква-Варшава», а квіток можна будзе набыць гэтак жа, як і на беларускі цягнік.

Для беларусаў зменіцца толькі час адпраўлення: расейскі цягнік у Варшаву з Менска сыходзіць пад поўнач, а прыбывае ў Варшаву блізу васьмі раніцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках