24 красавiка 2024, Серада, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэйм Літвы ўхваліў стварэнне супольнай брыгады з Польшчай ды Украінай

3
Сэйм Літвы ўхваліў стварэнне супольнай брыгады з Польшчай ды Украінай

Васковае падраздзяленне будзе ўдзельнічаць у аперацыях пад эгідай ААН, NATO і ЕЗ, а таксама ў рамках розных кааліцый.

Літоўскі Сэйм ратыфікаваў пагадненне аб стварэнні супольнай літоўска-польска-ўкраінскай брыгады. Пастанову аб ратыфікацыі падтрымалі 73 дэпутаты, піша "Лiга.нет".

"Мяркуецца, што супольная брыгада будзе задзейнічаная з мэтай вайсковай падрыхтоўкі, абмену досведам паміж трыма дзяржавамі, а таксама паглыблення супрацоўніцтва", - цытуе літоўскага міністра абароны Юозаса Алекаса Polskie radio.

Вайсковае падраздзяленне будзе ўдзельнічаць у аперацыях пад эгідай ААН, NATO і ЕЗ, а таксама ў рамках розных кааліцый ў адпаведнасць з статутам ААН і пагадненнямі, якія былі падпісаныя паміж дзяржавамі, што прапануюць свае сілы.

Трохбаковае пагадненне аб стварэнні ЛітПолУкрБрыг з камандным штабам у Любліне было падпісанае ў верасні мінулага года.

Вярхоўная Рада Украіны першай ратыфікавала пагадненне аб яе стварэнні. Надоечы гэта зрабіў таксама і польскі Сэйм.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках