20 красавiка 2024, Субота, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над берасцейскім журналістам прайшоў без яго ўдзелу

Суд над берасцейскім журналістам прайшоў без яго ўдзелу

26 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Берасця разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненні да Аляксандра Леўчука.

Сам журналіст позвы на гэтае паседжанне не атрымаў і нават не здолеў даведацца, якая пастанова прынятая, піша сайт ПЦ «Вясна».

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле частцы 2 артыкула 22.9 КаАП быў складзены на незалежнага журналіста ўчастковым інспектарам РУУС Маскоўскага раёна Берасця Раманам Трафімуком. Падставай для складання пратаколу сталася публікацыя, якая знаходзіцца на сайце тэлеканала «Белсат» за подпісам «А.Л.». Са слоў Алеся Ляўчука, міліцыянт меў раздрукоўкі і іншых матэрыялы з гэтага сайта, а таксама выпіскі з закона «Аб СМІ». Раман Трафімук распавёў журналісту, што аўтарства Леўчука нібыта пацвердзілі суразмоўцы берасцейскага фрылансера, а таксама паведаміў, што суд паводле гэтай справы адбудзецца 26 сакавіка.

Аднак ніякай позвы на судовае пасяджэнне Алесь Ляўчук не атрымаў, а калі 26 сакавіка патэлефанаваў у суд Маскоўскага раёна Берасця, то даведаўся, што справа ўжо разгледжаная без яго ўдзелу. Акрамя таго, журналісту адмовіліся праз тэлефон даць інфармацыю пра вынік судовага разбору.

Аляксандр Ляўчук мяркуе, што ён зноў пакараны штрафам, як і ў канцы мінулага года, калі суд Ленінскага раёна Берасця ўжо аштрафаваў незалежнага журналіста на 40 базавых велічынь (6 млн. рублёў). Тады таксама згадвалася частка 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, а Левчукa абвінавацілі «ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках