Букмекеры назвалі Беларусь фаварытам у матчы з Македоніяй
6- 27.03.2015, 11:03
- 9,473
Сёння ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2016 зборная Беларусі ў гасцях згуляе супраць Македоніі.
БК «Алімп» уважае Беларусь фаварытам матчу, каэфіцыент на перамогу 2,5. Перамога Македоніі ацэньваецца каэфіцыентам 2,95, нічыя - 3,05, піша by.tribuna.com.
«Парыматч» выставіў на вікторыю Беларусі каэфіцыент 2,5, перамога Македоніі - 3,05, нічыя - 3,1.
БК «Марафон» прапануе наступныя стаўкі: перамога македонцаў - 3,1, поспех Беларусі - 2,58. Нічыя - 3,25.
Нагадаем, матч стане дэбютным для Аляксандра Хацкевіча ў якасці галоўнага трэнера зборнай Беларусі.
Сустрэча Македонія - Беларусь пачнецца сёння а 22.45 паводле беларускага часу.