У Кобрыне перакуліўся бензавоз: вылілася пяць тон дызпаліва
6- 27.03.2015, 11:24
- 8,421
У Кобрыне днём 26 сакавіка на скрыжаванні вуліц Каралева і Новая перакуліўся на праезную частку дарогі бензавоз з дызельным палівам.
Кіроўца не пацярпеў.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Берасцейскага абласной ўправы МНС Сяргей Машноў, праз пашкоджанні гарлавіны цыстэрны усё паліва з яе (блізу 5 тон) вылілася ў прыдарожную канаву. На шчасце, гаручае не ўспыхнула. Канава з вадаёмамі не злучаная, да найбліжэйшага з іх - больш за тры кіламетры. Плошча, на якой разлілося паліва, склала блізу 20 квадратных метраў.
Работнікі МНС, выкарыстоўваючы адмысловае абсталяванне, перапампавалі паліва ў бензавоз нафтабазы. Пры дапамозе сарбенту і пяску яны нейтралізавалі паліва, якое немагчыма было сабраць помпай.
Бензавоз «ГАЗ-53» належыць сельгаспрадпрыемству ён перавозіў дызельнае паліва з Кобрынскай нафтабазы ў Бярозаўскі раён.
Фота: МНС