Скандал прайшоў, а кантрабандная схема жыве (Відэа)
7- 27.03.2015, 12:41
- 24,748
Чаму самая паліцэйская краіна ў свеце не можа перамагчы тытунёвую кантрабанду?
Ва ўкраінскай Валыні разбіўся самалёт з грузам беларускіх кантрабандных цыгарэт. Аналагічнае здарэнне паўтара года таму суправаджалася перастаноўкамі ў вышэйшых эшалонах памежных службаў. Тым не менш, паводле звестак даследчых агенцтваў Еўразвязу, нелегальны экспарт цыгарэт з Беларусі працягвае квітнець. Чаму самая паліцэйская краіна ў свеце не можа перамагчы тытунёвую кантрабанду?
Пра гэта - у сюжэце «Белсата».