Мінінфарм: Мы не выносілі папярэджанняў «Хартыі» і «Беларускаму партызану»
12- 27.03.2015, 16:59
- 9,850
Аднак незалежныя сайты пачалі блакавацца ў некаторых карыстачоў.
Шэраг правайдэраў пачалі блакаваць сайты charter97.org, «Беларускі партызан», ПЦ «Вясна». Пра гэта паведамляюць карыстальнікі.
«Доступ да рэсурсу заблакаваны на падставе Пастановы Аператыўна-аналітычнага цэнтра Рэспублікі Беларусь №6/8 ад 19 лютага 2015 года», - такое паведамленне з'яўляецца на маніторы падчас спробы зайсці на згаданыя сайты.
Гэта пастанова ААЦ прадугледжвае блакаванне сайта за два папярэджанні цягам года ад Мінінфармацыі. Згодна з пастановай правайдэры павінны абмежаваць доступ да сайта, які атрымаў два ці больш папярэджанні ад Мінінфармацыі і ўнесены ў спіс, цягам сутак. Доступ да рэсурсу абмяжоўваецца для ўсіх карыстачоў, акрамя спецыяльных органаў, прапісаных у пастанове.
Аднак у Прававой управе Мінінфармацыі «Еўрарадыё» паведамілі, што папярэджанняў згаданым інтэрнэт-рэсурсам не выносіліся. «Мы нічога пра гэта не ведаем», - кажуць там.
Так званыя «чорныя спісы» сайтаў, доступ да якіх блакуецца ў Беларусі, складае арганізацыя БелДІЭ. Там прычыны блакіроўкі на гэты момант не каментуюць.