Гатэль у цэнтры Магадыша захоплены ваеўнікамі
2- 27.03.2015, 19:11
- 7,625
Гатэль захапілі ваеўнікі ісламісцкай групоўкі "Аш-Шабаб".
Прадстаўнік паліцыі сталіцы Самалі Ісмаіл Алоў заявіў агенцтву Reuters, што гатэль Maka-Mukarramah у цэнтры Магадыша знаходзіцца пад кантролем ваеўнікоў "Аш-Шабаб", паведамляе BBC.
Агенцтвы са спасылкай на словы відавочцаў паведамляюць, што ўзброеныя людзі знаходзяцца на даху гатэля і ля ўваходу.
Раней смяротнік падарваў нашпігаваны выбухоўкай аўтамабіль ля ўезду на тэрыторыю гатэля, у якім часта спыняюцца ўрадавыя чыноўнікі краіны.
Фота з архіву