19 красавiка 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Менскае замірэнне не дзейнічае

Gazeta Wyborcza: Менскае замірэнне не дзейнічае

Для Расеі мір на Данбасе значыць саступіць у вайне і застацца ні з чым.

Расея не выконвае ўмоў менскіх дамоўленасцяў, далей перапраўляючы ўзбраенне і наймітаў на Усход Украіны. Ваеўнікі атрымліваюць дзякуючы так званым «гуманітарным канвоям» боепрыпасы, а танкі едуць праз непадкантрольны Кіеву адцінак мяжы.

Пры гэтым Масква абвінавачвае украінскую старану ў зрыве замірэння, маўляў, пад Марыупалем украінскія войскі дагэтуль трымаюць пазіцыю з дапамогай цяжкага ўзбраення. Хоць АБСЕ робіць справаздачу, што гэта менавіта прарасейскія тэрарысты не адвялі ўзбраенне і далей спрабуюць захапіць украінскія гарады.

У такіх варунках відавочна, што менскае замірэнне не дзейнічае і далейшы наступ Расеі супраць Украіны стане лагічным працягам паводзін Крамля. Аб гэтым піша Gazeta Wyborcza (пераклад - ZN.ua), дадаючы, што для экспэртаў пытаннем застаецца, калі Расея наважыцца аднавіць баявыя дзеянні: адны мяркуюць, што бліжэй да 9 траўня, а іншыя - што пасля святкавання 70-гадавіны Вялікай перамогі.

Ва ўсякім выпадку ніводная са старон не чакае, што іншыя менскія дамоўленасці прынясуць стабільны супакой на Усходзе Украіны. Расея выкарыстоўвае часовае замірэнне для таго, каб перагрупаваць сілы і падрыхтавацца да далейшага наступу. А таксама каб дамагчыся легалізацыі так званых "рэспублік". Але Кіеў надоечы прызнаў захопленыя тэрыторыі "часова акупаванымі", чым раззлаваў Крэмль і верхаводаў прарасейскіх тэрарыстаў.

Украіна ж выкарыстоўвае замірэнне для таго, каб умацаваць абаронныя пазіцыі і паклікаць на дапамогу міжнародны кантынгент міратворцаў. Кіеў ужо падаў адпаведныя звароты як у Брусэль, просячы аб кантынгенце з ЕЗ, так у Нью Ёрк, заклікаючы ўвесці міратворцаў ААН. Масква ж заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у паседжанні Рады бяспекі аб увядзенні кантынгенту ва Украіну.

"Расея разумее, што з'яўленне міратворчых сіл будзе азначаць канец так званых "народных рэспублік" і вяртанне ўкраінскай уладзе кантролю над мяжой. Таму яна прыкладае намаганні, каб гэтага не адбылося. З пункту гледжання Расеі ўсталяванне міру роўнае яе паразе. А падбухторванне вайны дае шанец, што вайсковая агрэсія, учыненая год таму, дасягне сваёй мэты. Таму яна і выбірае вайну", - гаворыцца ў артыкуле.

Фота з архіву AFP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках