«Фэйсбук» летам 2015 выпрабуе інтэрнэт-дрон
- 27.03.2015, 21:06
- 4,109
У гэтым месяцы Facebook правёў паспяховыя выпрабаванні прататыпа беспілотнага лятальнага апарата на сонечных батарэях.
На лета ж запланаваў тэставы палёт БПЛА з размахам крыла ў 10 разоў большага - як у самалёта Boeing 737. Як паведамляе The Wall Street Journal, нягледзячы на вялікія памеры, важыць такі робат, як невялікі легкавы аўтамабіль, піша onliner.by.
Праект Facebook носіць назву Aquila, ён рэалізуецца ў рамках ініцыятывы Internet.org, у якой таксама ўдзельнічаюць такія кампаніі, як Ericsson, Nokia, Qualcomm, Samsung ды іншыя. Праект дасць магчымасць забяспечыць доступ у інтэрнэт з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў на сонечных батарэях у цяжкадаступных рэгіёнах і краінах, якія развіваюцца.
Дроны змогуць знаходзіцца ў палёце на вышыні блізу 20 тысяч метраў на працягу месяцаў. Вышыня палёту абароніць БПЛА ад уплыву надвор'я і вятроў, яны не стануць перашкаджаць самалётам, якая будуць выконваць камерцыйныя пералёты. Для перадачы звестак плануецца выкарыстоўваць тэхналогію FSO (Free Space Optics): інфармацыя дасягае адрасата праз атмасферу з дапамогай электрамагнітных хваляў аптычнага дыяпазону.
Праўда, пакуль усё гэта ў тэорыі, бо да запуску інтэрнэт-дронаў Facebook інжынерам трэба будзе забяспечыць бяспеку палётаў, укласці партнёрскія пагадненні з аператарамі сувязі і правайдэрамі інтэрнэту.
Фота з архіву