За пасаду прэзідэнта Польшчы будуць змагацца 11 кандыдатаў
5- 27.03.2015, 21:22
- 6,245
Сёння апоўначы скончыўся тэрмін падачы ў ЦВК подпісаў патэнцыйнымі кандыдатамі.
У прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы возьмуць удзел 11 кандыдатаў. Згодна з польскім заканадаўствам, трэба сабраць мінімум 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў, якія зацвярджаюцца Цэнтральнай выбарчай камісіяй, перадае Polskie radio.
На гэты момант ЦВК зарэгістраваў дзейнага прэзідэнта Браніслава Камароўскага, Януша Корвіна-Міке, Паўла Кукіза, Яцэка Відэльца з Кангрэсу Новых правых сіл, кандыдата ад Польскай сялянскай партыі Адама Ярубаса.
Падалі подпісы і чакаюць рэгістрацыі кандыдат ад "Права і справядлівасць" Анджэй Дуда, Януш Палікот, кандыдат ад Саюза левых дэмакратычных сіл Магдалена Агурэк, Мар’ян Кавальскі з Нацыянальнага руху, Павел Танайна з «Беспасярэдняй дэмакратыі», а таксама рэжысёр Гжэгаж Браўн.
Першы тур прэзідэнцкіх выбараў пройдзе 10 траўня. Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за палову галасоў, 24 траўня адбудзецца другі тур галасавання.