1 траўня 2024, Серада, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энэргетыкі Літвы: «Газпрому» ёсць чаго баяцца

2
Міністр энэргетыкі Літвы: «Газпрому» ёсць чаго баяцца

Расейскаму газаваму канцэрну ёсць чаго баяцца ў Літве і ў Еўразвязе, мяркуе літоўскі міністр энэргетыкі Рокас Масюліс.

Паводле яго слоў, скарачэнне спажывання газу і магчымасць набыць газ у іншых крыніцах могуць нанесці вялікі ўдар па расейскаму манапалісту, піша ru.DELFI.lt.

"Я думаю, што "Газпрому" ёсць чаго баяцца. Наша мэта - каб нашы спажыўцы плацілі за газ як мага менш, адначасова трэба абараніць і энэргетычную незалежнасць уласнай дзяржавы, энэргетычную бяспеку. Пабудаваўшы тэрмінал, мы ўжо можам весці перамовы з любым і гэта забяспечвае атрыманне газу па лепшай цане – ці гэта "Газпром" ці звадкаваны газ", - паведаміў Рокас Масюліс у пятніцу ў інтэрв'ю радыёстанцыі LRT.

Паводле яго слоў, Літва, пры неабходнасці магла б абыйсціся і без расейскага газу, а дамову з "Газпромом" неабавязкова працягваць.

"Усё будзе залежыць ад умоў, зараз глядзім, хто прапануе лепшыя ўмовы. (...) Мы можам цалкам абыйсціся і без "Газпрома", асабліва, таму што спажыванне газу скарачаецца", - растлумачыў міністр.

Масюліс запэўніў, што ў ЕЗ ёсць магчымасці яшчэ больш значна скараціць спажыванне газу і, такім чынам, нанесці ўдар па расейскаму канцэрну.

"У Еўразвяза ёсць асабліва эфектыўная зброя супраць "Газпрома", якая яшчэ не цалкам скарыстана - гэта энэргетычная эфектыўнасць. Падлічана, што Еўразвяз, пры жаданні калі накіруе інвестыцыі на эфектыўнае выкарыстанне энэргіі спажыванне газу, можна скараціць амаль на 60%. Уявіце, што калі ўся Еўропа скароціць спажыванне на 60%, які гэта будзе ўдар для "Газпрома", - растлумачыў Масюліс.

Акрамя таго, міністр энэргетыкі сцвярджае, што ў канцы гэтага года або ў пачатку наступнага спадзяецца на развязанне Стакгольмскага арбітражу з нагоды пазову літоўскага ўрада да "Газпрому" на 1,5 млрд. еўра.

"Улетку будзе разглядацца гэтая справа, а развязанне мы чакаем альбо ў канцы гэтага года, альбо напачатку наступнага. Гэта сапраўды немалая сума - 1,5 млрд. еўра", - сказаў Масюліс.

Урад патрабуе ў арбітражы ад "Газпрома" вярнуць пераплаты за газ, які пастаўляўся Літве ў 2004-2012 гадах па занадта высокім кошце. Працэс ініцыяваны ў 2012 годзе папярэднім Кабінетам міністраў.

Верагодна, што, каб паўплываць на Стакгольмскі арбітраж, а, магчыма і на Еўракамісію, якая пагражала пакараць "Газпром" за завышаныя кошты для кліентаў ва Усходняй Еўропе, у мінулым годзе расейскі канцэрн на 21% знізіў кошт на газ для кампаніі Lietuvos dujos.

Еўракамісія праводзіць антыманапольнае расследаванне дзейнасці "Газпрома" у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Высновы расследавання, якое пачалося ў верасні 2012 года, яшчэ не абвешчаныя. Яно было распачатае ў сувязі з падазрэннямі аб тым, што канцэрн завышае кошты для еўрапейскіх кліентаў, уключаючы Літву.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках