1 траўня 2024, Серада, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эму Уотсан назвалі самай выбітнай жанчынай года

4
Эму Уотсан назвалі самай выбітнай жанчынай года

Брытанскую акторку Эму Уотсан назвалі самай выбітнай жанчынай 2015 года.

Менавіта гераіня «потэрыяны» ўзначаліла рэйтынг партала AskMen.

Як адзначае USA Today, сайт AskMen вядомы сваімі спісамі самых жаданых жанчын. Такія пералікі партал публікаваў на працягу амаль 15 гадоў. Аднак у 2015 годзе прадстаўнікі AskMen вырашылі адлюстраваць змены ў сучасным мужчынскім мысленні і адхіліцца ад «гарачых» рэйтынгаў, піша gazeta.ru.

Першае месца дасталася Уотсан - акторцы і грамадскай дзяячцы, якая прадстаўляе кампанію ААН HeForShe і з'яўляецца «тварам фемінізму».

Другі радок заняла амерыканская зорка змешаных баявых мастацтваў Ронда Роўз, трэцюю - свецкая ільвіца Кім Кардаш'ян. На чацвёртай пазіцыі апынулася спявачка Тэйлар Свіфт, на пятай - гарналыжніца Ліндсі Вон.

У топ-10 таксама патрапілі мільярдэр Элізабэт Холмс, спявачка Бейонсе, жонка Джорджа Клуні і юрыст Амал Клуні, актрыса Джэніфер Лоўрэнс і тэнісістка Серэна Уільямс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках