1 траўня 2024, Серада, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Сашурын: Нават Міністэрства спорту залежыць ад вынікаў Домрачавай

4
Вадзім Сашурын: Нават Міністэрства спорту залежыць ад вынікаў Домрачавай

Трохразовы чэмпіён свету ацаніў верагоднасць таго, што беларуская біятланістка прапусціць наступны сезон.

Пра гэта Вадзім Сашурын распавёў у інтэрв'ю «Прессболу».

«Дар'я Домрачава - гэта нават не здабытак Рэспублікі Беларусь. Гэта здабытак сусветнага маштабу. Такія здзяйсненні застаюцца ў гісторыі і значаць нават больш, чым алімпійскія медалі. Гэта вельмі сур'ёзны тытул. Вельмі часта спартсменкі, у добрай форме, прапускаюць сезон пасля Алімпійскіх гульняў. У асноўным, гаворка ідзе пра дэкрэтны адпачынк, калі патрэбна паўза для нараджэння дзіцяці. Калі гэта не Дашын выпадак, і яе асабістае жыццё не знаходзіцца на гэтай стадыі, то адназначна трэба працягваць выступы», - распавёў Сашурын.

Паводле яго слоў, гэта ж і фінансавае пытанне, і прэстыж.

«Акрамя таго, на ёй завязана мноства людзей, якія наўпрост залежаць ад вынікаў Домрачавай. Нават Міністэрства спорту залежыць. Нічога не зробіш, гэта ўжо індустрыя, якую трэба падтрымліваць», - сказаў ён.

Нагадаем, трохразовая алімпійская чэмпіёнка і двухразовая чэмпіёнка свету Дар'я Домрачава нарэшце-то здабыла трафей, якога не было ў яе калекцыі - Вялікі крыштальны глобус.

Фота: tut.by

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках