19 красавiка 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Украіны выправаджаны расейскі дыпламат-шпіён

12
З Украіны выправаджаны расейскі дыпламат-шпіён

Ён быў намеснікам начальніка рэзідэнтуры ГРУ.

20 сакавіка гэтага года быў выправаджаны з Украіны дарадца амбасады РФ ва Украіне Алег Сапагоў, які напраўду з'яўляецца намеснікам начальніка рэзідэнтуры ГРУ. Пра гэта Цензор.нет паведаміла крыніца ў МЗС Украіны.

Высветлена, што Сапагоў каардынаваў правядзенне правакацыйнай акцыі так званага "Усеўкраінскага батальённага братэрства", якое ў пачатку лютага зрабіла спробу захопу будынка Адміністрацыі Прэзідэнта. Дыпламат асабіста знаходзіўся пад будынкам АП 3 лютага з 19.00 да 20.30, каардынуючы на заданне Генштаба РФ дзейнасць арганізатараў і ўдзельнікаў правакацыі.

Акрамя гэтага ўстаноўлена, што Сапагоў, які прыбыў ва Украіну ў лютым 2015, мае дачыненне да кадравага складу ГРУГШ УС РФ. Ён з'яўляецца намеснікам начальніка рэзідэнтуры ГРУ. Прыкрываючыся пасадай дарадцы ў расейскай амбасадзе, дыпламат напраўду каардынаваў выведвальную дзейнасць прадстаўнікоў расейскай вайсковай выведкі ва Украіне.

На гэтай падставе МЗС Украіны ўручыў прадстаўніку Пасольства РФ ва Украіне ноту з абвяшчэннем Сапагова персонай нон-грата. Праз два дні ён быў выправаджаны з Украіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках