1 траўня 2024, Серада, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілот А-320 хаваў ад авіякампаніі праблемы са зрокам

16
Пілот А-320 хаваў ад авіякампаніі праблемы са зрокам

Другі пілот разбітага на поўдні Францыі Airbus А-320 Андрэас Лубіц за некаторы час да авіякатастрофы назіраўся ў лекара.

Але не праз дэпрэсію, як меркавалася раней, а праз праблемы са зрокам, якія ён хаваў ад авіякампаніі. Аб гэтым піша The New York Times са спасылкай на неназваных чыноўнікаў, знаёмых з цягам расследавання.

Пакуль дакладна невядома, ці мела захворванне лётчыка псіхасаматычнае паходжанне, адзначае выданне.

Раней у суботу, 28 сакавіка, газэта La Provence апублікавала інтэрв'ю з пракурорам Марсэля Брысам Рабэнам, у якім ён паведаміў, што французскія следчыя не сталі перакваліфікоўваць справу аб катастрофе пасажырскага лайнэра Airbus A-320 авіякампаніі Germanwings, захаваўшы першапачатковую фармулёўку - «ненаўмыснае забойства».

Паводле ягоных слоў, шмат што паказвае на тое, што дзеянні другога пілота самалёта Андрэаса Лубіца былі ўсвядомленымі, і іх можна кваліфікаваць як намер знішчыць самалёт, аднак гэтага для справы аб наўмысным забойстве недастаткова. Пры гэтым ён падкрэсліў, што следства адхіляе версію пра тэракт і мяркуе, што лётчык знішчыў самалёт праз псіхічны разлад, піша Lenta.ru.

Падчас расследавання стала вядома, што за некалькі дзён да астатняга палёту лекары выдалі Лубіцу лісток непрацаздольнасці, аднак ён разарваў дакумэнт. Акрамя таго, пілот схаваў ад працадаўцы, што праходзіў лячэнне ў клініцы за два тыдні да трагедыі. Нямецкія следчыя пакуль афіцыйна не пацвердзілі, ці сапраўды пілот лячыўся ў шпіталі ад дэпрэсіі. Высветлілася таксама, што пілот надоечы расстаўся са сваёй сяброўкай, і, мяркуючы з усяго, беспаспяхова спрабаваў вярнуць яе.

Самалёт Airbus A-320 нямецкага бюджэтнага авіяперавозніка Germanwings, які выконваў рэйс з Барсэлоны ў Дзюсэльдорф, разбіўся 24 сакавіка на поўдні Францыі. На борце лайнэра знаходзіліся 150 чалавек, у тым ліку 6 чальцоў экіпажа. Сярод іх былі збольшага грамадзяне Нямеччыны і Гішпаніі. Усе пасажыры і чальцы экіпажу загінулі. Паводле папярэдніх вынікаў расследавання авіякатастрофы, другі пілот замкнуўся ў кабіне, калі камандзір экіпажа на некалькі хвілін пакінуў яе, а затым наўмысна накіраваў лайнэр дадолу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках