25 красавiка 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меджліс: Адмова ў рэгістрацыі канала ATR парушае Дэкларацыю ААН

3
Меджліс: Адмова ў рэгістрацыі канала ATR парушае Дэкларацыю ААН

Адмова ў рэгістрацыі крымскататарскага тэлеканала ATR у Крыме парушае Дэкларацыю ААН аб правах карэнных народаў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Меджліса крымскіх татараў, апублікаванай у Facebook.

"Абапіраючыся на артыкул 16 Дэкларацыі ААН аб правах карэнных народаў, якая прадугледжвае, што "карэнныя народы маюць права ствараць свае ўласныя сродкі масавай інфармацыі на сваіх мовах і атрымліваць доступ да ўсіх відаў сродкаў масавай інфармацыі, якія не належаць карэнным народам, без якой-небудзь дыскрымінацыі", Меджліс крымскататарскага народа разглядае адмову ў перарэгістрацыі незалежных крымскататарскіх СМІ як парушэнне законных правоў і інтарэсаў крымскататарскага народа", - гаворыцца ў заяве.

У Меджлісе адзначылі, што адзінай прычынай спынення з 1 красавіка 2015 года вяшчання адзінага ў свеце крымскататарскага тэлевізійнага канала ATR, дзіцячага тэлевізійнага канала Ляле і радыёстанцыі Мэйдан, выхаду друкаваных выданняў "Авдет", "Къырым" і іншых, дзейнасці інфармацыйнага агенцтва QHA, з'яўляюцца адмовы акупацыйных уладаў паўвыспы ў іх перарэгістрацыі. Кіраўнікі і калектывы гэтых СМІ неаднаразова накіроўвалі дакументы для перарэгістрацыі ў адрас упаўнаважаных органаў, але кожны раз атрымлівалі нематываваныя адмовы ў прадаўжэнні сваёй дзейнасці, піша liga.net.

У Меджлісе таксама паведамілі, што праблема дыскрымінацыі крымскататарскіх СМІ стала прадметам абмеркавання на міжнародным узроўні, у тым ліку толькі ў сакавіку 2015 падчас сустрэчы з чальцамі фракцыі Групы еўрапейскіх кансерватараў і рэфарматараў у Еўрапарламенце, у Камітэце ААН правоў чалавека, на сустрэчы з Вярхоўным камісарам АБСЕ ў справах нацыянальных меншасцяў Астрыд Торс, на сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам падчас ягонага візіту ва Украіну, на спецыяльных слуханнях падкамітэту ў пытаннях бяспекі і абароны Еўрапарламента.

Нагадаем, учора на Майдане ў Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку крымскататарскага тэлеканала ATR, які адмовіўся зарэгістраваць паводле расейскага заканадаўства Раскамнагляд.

Раней, у верасні 2014 года, акупацыйныя ўлады Крыма абвінавацілі канал ATR у экстрэмісцкай дзейнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках