28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вучэнні дэсантнікаў ЗША і Нацгвардыі Украіны пачнуцца 20 красавіка

9
Вучэнні дэсантнікаў ЗША і Нацгвардыі Украіны пачнуцца 20 красавіка

У вучэннях возьмуць удзел 290 амерыканскіх дэсантнікаў і 900 байцоў Нацгвардыі.

20 красавіка на Яварыўскім палігоне ў Львоўскай вобласці пачнуцца сумесныя вучэнні і трэнінгі дэсантнікаў Узброеных Сіл ЗША і баявых падраздзяленняў Нацгвардыі. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

«290 амерыканскіх дэсантнікаў высадзіцца 20 красавіка ў Львоўскай вобласці на Яварыўскім палігоне. Менавіта тут, згодна з дамоўленасцямі з Дзярждэпартаментам ЗША, пройдуць працяглыя сумесныя вучэнні-трэнінгі 173 паветрана-дэсантнай брыгады войска ЗША і баявых падраздзяленняў Нацгвардыі. Трэнінгі будуць праходзіць з удзелам 900 байцоў Нацгвардыі. Тры патокі па 300 нацгвардзейцаў. Тры патокі па 8 тыдняў. Затым сумесныя вучэнні», - паведаміў міністр.

У вучэннях будуць браць удзел вядомыя падраздзяленні Нацгвардыі: Азоў, Батальён ім. Кульчыцкага, Ягуар, Амега і іншыя часткі з Кіева, Харкава, Запарожжа, Адэсы, Львова, Івана-Франкоўска і Віньніцы. Па заканчэнні вучэнняў у распараджэнне падраздзяленняў Нацгвардыі, якія прайшлі навучанне, амерыканскія партнёры пададуць спецыяльную амуніцыю і сродкі сувязі.

Авакаў нагадаў, што дамоўленасць аб сумесных вучэннях вайскоўцаў была дасягнутая ў час перамоў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і віцэ-прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна.

Фота: divannaya-sotnya.com.ua

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках