23 красавiка 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве развіталіся з Барысам Нямцовым (Відэа)

75
У Маскве развіталіся з Барысам Нямцовым (Відэа)
В Москве прощаются с Борисом Немцовым
Фото: Reuters/Maxim Shemetov

Тысячы людзей прыйшлі развітацца з палітыкам Барысам Нямцовым.

Грамадзянская паніхіда пачалася ў Сахараўскім цэнтры, яна доўжылася чатыры гадзіны. Развітацца з палітыкам прыйшлі некалькі тысяч чалавек. А 15:30 на Траякураўскіх могілках прайшло пахаванне Барыса Нямцова.

А 10 раніцы труна з целам палітыка была ўсталяваная ў адной з залаў Сахараўскага цэнтра. Сама зала была ўпрыгожаная фатаграфіямі Барыса Нямцова. Каля труны стаялі сямейнікі нябожчыка, у тым ліку ягоная маці і дзеці.

Першым на цырымоніі развітання выступіў сустаршыня РПР-ПАРНАС Міхаіл Кас’янаў. «У нас забралі Барыса Нямцова, забралі нізка. Нямцоў увайшоў у гісторыю рэфарматарам і змагаром. Ён быў лідарам апазіцыі, стаў ворагам для многіх, бо казаў праўду», - сказаў Кас’янаў.

Самы блізкі паплечнік Нямцова апошніх гадоў Ілля Яшын з цяжкасцю стрымліваў слёзы. «Бора расплаціўся жыццём за свае ідэалы, ён сышоў як герой. [...] Бора назаўжды застанецца з намі. Мы скончым ягоную справу і зробім так, каб Расея стала такой краінай, якой ён бы ганарыўся», - сказаў Яшын.

В Москве прощаются с Борисом Немцовым. Фото: REUTERS/Maxim Shemetov

Ахвотных развітацца з Нямцовым пускалі ў залу часткамі, на вуліцы сабралася за гадзіну ўжо больш за 2 тысячы чалавек, паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі Рафаэль Саак.

Вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы, парламенцкае кіраўніцтва і многія прадстаўнікі буйнога бізнэсу адмовіліся прыйсці на паніхіду і пахаванне Барыса Нямцова.

Развітацца прыехаў віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч, кіраўнік апарата Белага дома Сяргей Прыходзька, прэс-сакратарка прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева Наталля Цімакова.

Прыбыў у Маскву з Екацярынбурга мэр горада Яўген Ройзман. «Узяў дзень да адпачынку. Прыляцеў у Маскву развітацца з Нямцовым», - паведаміў ён у Твітэры.

Ушанаваць памяць Барыса Нямцова прыбыў былы прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Джон Мэйджар, паведаміла ў мікраблогу Twitter газета The Moscow Times.

На цырымоніі развітання прысутнічалі прадстаўнікі пасольстваў Вялікай Брытаніі, Ірландыі, Швецыі, мэр Рыгі Ніл Ушакоў, паведамляе ТАСС. На грамадзянскай паніхідзе выступіў амбасадар ЗША Джон Тэфт. З ягоных слоў, Барыс Нямцоў, «будучы губернатарам, віцэ-прэм'ерам і лідарам апазіцыі ён выступаў за лепшую будучыню для Расеі». Амерыканскі дыпламат выказаў упэўненасць, што Нямцова «доўгія гады будуць памятаць як патрыёта Расеі».

На цырымоніі прысутнічаў кіраўнік «Раснана» Анатоль Чубайс.

«Мы наносілі шкоду яго папулярнасці, ягонаму вобразу, паколькі ўсё ягонае жыццё пра адну мэту. Я за ўсе гэтыя 25 гадоў не ведаў ніводнага выпадку, калі Бора здрадзіў, хоць была пастаянная спакуса аддзяліцца, адмежавацца.

Цяпер нічога ўжо не вернеш, застаецца сказаць адно: Прабач, Бора», - сказаў ён.

Чарга ахвотных развітацца з палітыкам расцягнулася ўздоўж Садовага кальца, паведамляў карэспандэнт «Новай Газеты» Яўген Фельдман.

Паведамлялася таксама, што на цырымоніі прысутнічаў экс-кіраўнік МФА «Менатэп» Платон Лебедзеў, які адбыў 10,5 гадоў у калоніі паводле справы ЮКАСа.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус прыбыў развітацца з Барысам Нямцовым, паведамляе «Дождж».

«Ён ведаў вельмі шмат і верыў у Расею. Ён казаў, што ў Расеі рэформы беззваротныя, калі не пачнуць страляць. Можна забіць чалавека, але нельга забіць імкненне да свабоды», - заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

Дэпутат Дзяржаўнай Думы Генадзь Гудкоў заявіў, што забойства Нямцова - стрэл у дэмакратыю.

«Гэта палітычнае забойства, гэта стрэл не толькі ў Нямцова, гэта стрэл у кожнага з нас, у дэмакратыю, у грамадзянскі мір і спакой у краіне».

У аўторак неўзабаве пасля поўдня ў Сахараўскі цэнтр развітацца з забітым апазіцыйным палітыкам Барысам Нямцовым прыехалі ўдава экс-прэзідэнта Расеі Наіна Ельцына і яе дачка Таццяна Юмашава, паведаміў карэспандэнт «Інтэрфакса».

На цырымонію развітання прыйшоў заснавальнік партыі «Грамадзянская платформа» Міхаіл Прохараў, паведамляе «Адкрытая Расея».

«Мы былі знаёмыя з Борам з 1992 года, а сябраваць сталі тады, калі ён сышоў з усіх пасад. І вось асабліва гэта было дзіўна, і ён часта гэта адзначаў, што я адзін з нямногіх людзей, якія з ім стаў мець стасункі, калі ён ужо быў нікім. Таму мы рэальна былі блізкія сябры, разам часта праводзілі час, і для мяне гэта вялікая асабістая трагедыя. І самае галоўнае, што я цяпер востра адчуваю, што вось тая атмасфера дзялення людзей на «нашых» і «не нашых», яна вось як раз прыводзіць да такіх трагедый. Гэта трэба тэрмінова спыняць і першае, што трэба зрабіць - гэта пачаць паважаць іншае меркаванне», - заявіў Міхаіл Прохараў.

На развітанні з расейскім палітыкам прысутнічае лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Чарга людзей, якія хочуць развітацца з Барысам Нямцовым, не змяншаецца, паведамляе карэспандэнт «Новай Газеты» Яўген Фельдман. Да заканчэння цырымоніі развітання застаецца 30 хвілін.

Ушанаваць памяць Барыса Нямцова таксама прыйшоў расейскі пісьменнік Віктар Ерафееў.

Экс-дарадца Барыса Ельцына, былы дзяржсакратар Расеі Генадзь Бурбуліс на цырымоніі развітання заявіў:

«Барыс ратаваў усё сваё светлае жыццё сябе і сваю годнасць. Ратаваў годнасць сваіх дзяцей, ратаваў сваю любую маці. Ён ратаваў кожнага з нас, ратаваў Расею, ратаваў усё чалавецтва. Барысу Нямцову, чалавеку, нададзенаму дарам абсалютнай унутранай свабоды, наша прызнанне, наша памяць і нашы дзеянні».

На цырымонію прыйшла Юлія Навальная, жонка Аляксея. Нагадаем, яе муж знаходзіцца пад адміністрацыйным арыштам. Абарона палітыка хадайнічала аб дазволе наведаць паніхіду ці пахаванне, але суд палічыў, што ён быў не «занадта блізка» знаёмым з Нямцовым.

Пасля чатырох гадзін цырымоніі развітання труну з целам Нямцова пагрузілі ў катафалк, каб адвезці на Траякураўскія могілкі. А 15:30 там пачнецца пахаванне палітыка.

Пасля заканчэння паніхіды людзі скандавалі «Расея будзе свабоднай», «Расея без Пуціна» і іншыя лозунгі.

А 15:30 на Траякураўскіх могілках прайшло пахаванне Барыса Нямцова.

Палітык быў забіты ў Маскве на Вялікім Маскварэцкім мосце ў ноч на 28 лютага. СК РФ распачаў крымінальную справу паводле артыкула «забойства» і «незаконнае абарачэнне зброі». Следства правярае некалькі версій забойства, не выключаючы, што яно было заказным.

У мінулую нядзелю, 1 сакавіка, у Маскве прайшоў жалобны марш памяці Нямцова пад лозунгам «Героі не паміраюць», удзел у якім узялі больш за 50 тысяч чалавек. Акцыі памяці таксама прайшлі ў шэрагу расейскіх гарадоў.

Да месца гібелі Нямцова да гэтага часу нясуць букеты кветак. Спачуванні ягоным родным выказала кіраўніцтва РФ, лідары многіх замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках