25 красавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты і войскі РФ нарошчваюць сілы пад Марыупалем

1
Тэрарысты і войскі РФ нарошчваюць сілы пад Марыупалем

Найбольш актыўна расейска-тэрарыстычныя войскі нарошчваюць баяздольнасць сваёй Новаазоўскай тактычнай групы

За апошнія дні зафіксавана перасоўванне на тэрыторыю Данбаса з тэрыторыі Расеі чарговых канвояў забеспячэння. Пра гэта паведамляе каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук.

"Расейска-тэрарыстычныя войскі ў зоне канфлікту ў Данбасе прадаўжаюць канцэнтраваць сілы і сродкі на асобных участках і кірунках, значна узмацняючы свае асноўныя ўдарныя тактычныя групы і прадаўжаючы абстрэльваць перадавыя пазіцыі ўкраінскіх войскаў, а на асобных участках і праводзячы атакуючыя дзеянні тактычнага ўзроўню", - сказана ў паведамленні.

Асабліва актыўна супраціўнік нарошчвае баяздольнасць сваёй Новаазоўскай тактычнай групы шляхам перакідання падмацаванняў як з поўначы ад Тэльманава, так і з тэрыторыі РФ, непасрэдна праз украінска-расейскую мяжу. На гэты момант колькасць танкаў на гэтым напрамку даведзеная да 17 адзінак, баявых браніраваных машын (ББМ) - больш за 30 адзінак.

"Для праявы такога роду актыўнасці тэрарысты і расейскія найміты атрымалі ідэальныя ўмовы - адсутнасць асаблівага процідзеяння ўкраінскіх войскаў, якія выконваюць ўмовы мірных Менскіх пагадненняў, спрыяе правядзенню супраціўнікам мерапрыемстваў у павышэнні ўзроўню баяздольнасці сваіх фармаванняў. Украінскія войскі выключна бараніліся і адкрываюць толькі агонь у адказ", - адзначыў Тымчук.

З ягоных слоў, адвод тэрарыстамі цяжкага ўзбраення з'яўляецца толькі "падманным ходам".

"Раней зафіксаваны адвод тэхнікі "войска ЛНР" на поўнач ад і на ўсход ад Луганска апынуўся падманным ходам тэрарыстаў. Баявікі адвялі ўглыб кантраляванай імі тэрыторыі (на рамонтныя базы) толькі няспраўную і небоегатовую баявую тэхніку. Астатняя тэхніка і ўзбраенне адведзеныя на нязначную адлегласць, старанна раззасяроджаныя і замаскіраваныя", - сказана ў паведамленні.

На Алчэўска-Первамайскім напрамку праціўнік актыўна назапашвае матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы і на гэты момант нават не спрабуе рабіць адвод цяжкай тэхнікі і артылерыі, як на іншых участках. У раёне населеных пунктаў Стаханаў - Белае - Алчэўск засяроджана некалькі артылерыйскіх груп расейска-тэрарыстычных войскаў (усяго 36 гармат ствольнай артылерыі, 12 установак РСЗА і 18 САУ), пры гэтым актыўна прадаўжаецца папаўненне іх боепрыпасамі.

З раёна Дэбальцава на поўдзень Луганскай вобласці адводзяцца для аднаўлення баяздольнасці два зводных падраздзяленні расейска-тэрарыстычных войскаў, укамплектаваныя вайскоўцамі ВС Расеі і якія панеслі сур'ёзныя страты ў баях на Дэбальцаўскім плацдарме (танкавы батальён страціў не менш за 8 танкаў). Падраздзяленні адводзяцца часткамі, пераважна ў цёмны час дня. Пры гэтым адвод гэтых падраздзяленняў выдаецца супраціўнікам як выкананне Менскіх дамоўленасцей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках