Lamborghini прадэманстраваў самы магутны ў сваёй гісторыі спорткар
4- 3.03.2015, 15:17
- 9,961
Пад капотам аўто ўсталяваны 6,5-літровы бензінавы матор V12.
Аддача рухавіка складае 750 к. с. і 690 Нм крутоўнага моманту, піша korrespondent.net.
Перад пачаткам аўтасалона ў Жэневе кампанія Lamborghini прадставіла "зараджаную" версію спорткара Aventador з прыстаўкай SV (SuperVeloce) у назве, піша CarCoops.
У Lamborghini запэўніваюць, што гэтая мадэль самая магутная за ўвесь час іх вытворчасці. Так, пад капотам машыны ўсталяваны 6,5-літровы бензінавы матор V12. Аддача рухавіка складае 750 к. с. і 690 Нм крутоўнага моманту.
Да 100 км/гадзіну Aventador SV разганяецца за 2,8 секунды. Максімальная хуткасць - 350 кіламетраў у гадзіну.
Спорткар абсталёўваецца вугляродна-керамічнымі тармазамі, 20-цалевымі пярэднімі і 21-цалевымі заднімі колавымі дыскамі, "абутымі" ў шыны Pirelli P Zero Corsa.
У салоне ўсталявалі новую прыборную панэль і абабітыя алькантарай спартовыя сядзенні.
Таксама ў навінку ўсталявалі іншую падвеску, вялікі задні дыфузар, перагледжаны бакавы аэрадынамічны абвес, спадніцы і новую выхлапных сістэму.
Гэта дало магчымасць на 70 працэнтаў падвысіць сілу прыжыму. Дзякуючы выкарыстанню кампанентаў з вугляпластыку, вага аўтамабіля знізілася на 50 кілаграм.
Паступіць Aventador SV у продаж у канцы вясны 2015 года. У Еўропе кошты на спорткар будуць пачынацца ад 327 тысяч еўра.