25 красавiка 2024, Чацвер, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве пратэставалі супраць запрашэння Лукашэнкі на саміт у Рыгу

4

У польскай сталіцы беларусы пікетавалі амбасаду Латвіі.

Акцыю арганізаваў рух салідарнасці «Разам».

Удзельнікі пратэставалі супраць магчымага запрашэння Лукашэнкі на саміт «Усходняга партнёрства», які адбудзецца 21-22 траўня ў Рызе, паведамляе «Радыё Рацыя».

Удзельнікі акцыі выйшлі да амбасады з плакатамі «Не дапусцім легітымізацыі дыктатуры!». Актывісты адзначаюць, што яны за супрацоўніцтва Беларусі і ЕЗ, але супраць кантактаў з дыктатарам, які дагэтуль трымае палітвязняў у турмах.

Падчас пікету ўдзельнікі перадалі ў амбасаду Латвіі адпаведны зварот.

У Варшаве пратэставалі супраць запрашэння Лукашэнкі на саміт у Рыгу. Фота: Аляксандр Кумпан
У Варшаве пратэставалі супраць запрашэння Лукашэнкі на саміт у Рыгу. Фота: Аляксандр Кумпан

Фота і відэа: Аляксандр Кумпан

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках