У Егіпце пабудуюць новую піраміду
2- 3.03.2015, 18:39
- 11,758
Вышыня піраміды складзе 200 мэтраў, а плошча асновы 798 тысяч квадратных мэтраў.
Пабудова абяцае стаць самым высокім будынкам Егіпта. Міністр жылога фонду Егіпта Мустафа Мадбулі паведаміў выданню The Cairo Post аб планах урада пабудаваць хмарачос-піраміду, піша korrespondent.net.
Хмарачос збудуюць у заходняй частцы Каіра, у акрузе Шэйх-Заед. Будынак будзе размешчаны прыблізна ў 30 хвілінах язды ад нэкропаля ў Гізе, дзе знаходзяцца піраміды Хеопса, Хефрэна і Мікерына.
Вышыня яго складзе 200 мэтраў, а плошча асновы 798 тысяч квадратных мэтраў. Гэта зробіць пабудову самым высокім будынкам Егіпта.
Піраміда са шкла будзе выкарыстоўвацца ў адміністрацыйных, камэрцыйных і забаўляльных мэтах. Вакол хмарачоса створаць парк з сажалкай.
Колькі фінансаў плануе выдаць урад на будаўніцтва, пакуль невядома, але міністр спадзяецца, што піраміда прывабіць новую плынь турыстаў і такім чынам дапаможа палепшыць эканоміку краіны, якая апошнім часам зазнае не найлепшыя часы.
Раней паведамлялася, што кампанія Valode & Piestre ўлетку наступнага года пачне ў мараканскім горадзе Касабланка будаўніцтва найвышэйшай вежы Афрыкі - Al Noor Tower.